Беларуская Служба

Амаль 900 тысяч пенсіянераў у Польшчы застаюцца на рынку працы

10.03.2026 13:01
Яны называюць розныя прычыны працягу сваёй прафесійнай актыўнасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожны дзясяты паляк пасляпрацоўнага ўзросту надалей прафесійна актыўны. Гэта рэкорд, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Паводле папярэдніх вынікаў апытання, праведзенага Галоўным статыстычным упраўленнем, за апошнія тры месяцы 2025 года асобы пенсійнага веку складалі амаль 5% усіх занятых у Польшчы і гэта на 0,6% больш, чым у канцы 2021 года.

Газета падкрэслівае, што ўзровень занятасці людзей пенсійнага веку за гэты час павялічыўся з 8,5% да рэкордных 10%, а іх колькасць вырасла да 852 000, то бок амаль на 100 000.

Гэта сярэдні паказчык за квартал, бо, паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у лістападзе мінулага года ў Польшчы працавала больш за 894 000 чалавек, якія мелі права на пенсію, што на 20 000 больш, чым у снежні 2023 года.

Паводле апытання SW Research, праведзенага для агенцтва занятасці Job Impulse, ажно 71% з 600 апытаных ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых заявілі пра гатоўнасць працягваць або ўладкавацца на працу.

Найбольш частай прычынай працягу прафесійнай актыўнасці асобы пенсійнага ўзросту называлі патрэбу атрымання дадатковага даходу (63%). Далей ішлі жаданне заставацца прафесійна актыўным і падтрымліваць сацыяльныя кантакты, а таксама пачуццё прыналежнасці да каманды.

аз



Ці канфлікт на Блізкім Усходзе закране польскую эканоміку? Меркаванні экспертаў падзеленыя

03.03.2026 13:00
Праз Армузскі праліў праходзяць не толькі пастаўкі нафты і газу, але таксама іншых важных тавараў, нагадваюць яны.