Беларуская Служба

Польшча ў лідарах сярод росту пасажырапатоку на авіятранспарце

12.03.2026 06:02
Актуальна ў Польшчы – восем аэрапортаў-«мільённікаў».
Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Шапенаshutterstock.com/Novikov Aleksey

У 2025 годзе сумарны пасажырапаток польскіх аэрапортаў склаў 66 млн 300 тыс. чалавек. Гэта на 14,4% больш, чым у папярэднім годзе. Тэмпы росту паветранага транспарту ў Польшчы з'яўляюцца аднымі з самых высокіх у Еўропе, паведамляе партал Rynek Lotniczy.

Актуальна ў Польшчы — восем аэрапортаў-«мільённікаў». Гэта Варшава (24 млн 100 тыс. пасажыраў у 2025 годзе), Кракаў (13 млн 200 тыс.), Гданьск (7 млн 400 тыс.), Катавіцы (7 млн 300 тыс.), Уроцлаў (4 млн 900 тыс.), Познань (4 млн 100 тыс.), Варшава-Модлін (1 млн 800 тыс.) і Жэшаў (1 млн 300 тыс.).

У 2025 годзе праз Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна прайшло больш за 36% паветранага пасажырскага руху ў краіне.

Паводле статыстычных дадзеных, Славакія стала авіярынкам у Еўропе з самым хуткім ростам. Там рост склаў 20,2%. Польшча займае другое месца ў гэтым спісе з ростам на 14,4%. Далей ідуць Венгрыя (11,1%) і Славенія (10,7%). Варта адзначыць, што аэрапорты Вялікабрытаніі і Германіі ў мінулым годзе павялічылі пасажырапаток 1,7% і 3,2% адпаведна.

вс