Беларуская Служба

«Зялёны» транспарт і эвакуацыя Варшавы. Генерал папярэджвае пра небяспеку

14.03.2026 08:02
Грамадскі транспарт у крызіс служыць не толькі для перавозкі пасажыраў, але і для эвакуацыі, транспарціроўкі параненых, перамяшчэння ратавальных службаў і падтрымкі вайсковых аперацый.
Гарадскі транспрат у ВаршавеPAP/Radek Pietruszka

Еўрапейскія гарады ўсё хутчэй пераходзяць на «зялёны» транспарт, аднак у крызіснай сітуацыі гэта можа стаць праблемай бяспекі. Пра гэта папярэджвае генерал у адстаўцы Дарыюш Уроньскі, былы камандуючы Аэрамабільнымі войскамі УС Польшчы. Паводле яго, калі гарадская інфраструктура будзе праектавацца толькі ў логіцы кліматычнай палітыкі, а не ў логіцы ўстойлівасці да крызісаў і вайны, сучасныя рашэнні могуць паралізаваць эвакуацыю, чытаем на партале niezalezna.pl.

Дэсантнік спасылаецца на нядаўнія мадэляванні эвакуацыі Варшавы. Тэсты паказалі: у выпадку вялікага крызісу хутка вывезці насельніцтва мегаполіса будзе вельмі складана. Адна з прычын — рост долі электрычных аўтобусаў у гарадскім транспарце. У звычайных умовах гэта сучасная і экалагічная тэхніка, але падчас вайны электрасеткі становяцца адной з галоўных мішэняў ворага, і зарадзіць такі транспарт можа быць немагчыма.

Генерал нагадвае, што грамадскі транспарт у крызіс служыць не толькі для перавозкі пасажыраў, але і выкарыстоўваецца для эвакуацыі насельніцтва, транспарціроўкі параненых, перамяшчэння ратавальных службаў і падтрымкі вайсковых аперацый у горадзе.

На думку Уроньскага, праблема не ў саміх электрамабілях, а ў адсутнасці стратэгічнага падыходу. Генерал прапануе збалансаваную мадэль: электрычны транспарт для штодзённай эксплуатацыі і аўтобусы з традыцыйнымі рухавікамі як рэзерв на выпадак крызісу. Інакш у момант рэальнай небяспекі «разумная» інфраструктура можа стаць фактарам небяспечнага вэрхалу.

эж

Наўроцкі абвясціў, што не пагаджаецца браць грошы ЕС на абаронную прамысловасць

13.03.2026 08:07
У чацвер вечарам прэзідэнт Караль Наўроцкі выступіў з прамовай да народу, прысвечанай праграме фінансавання польскай абароннай прамысловасці за кошт крэдыту ў ЕС – SAFE.