Беларуская Служба

Ці заўсёды пасажыр мае права на кампенсацыю за адменены рэйс?

07.04.2026 12:56
За авіярэйс, адменены з-за недахопу паліва ў аэрапорце, пасажыры маюць права на вяртанне кошту білета і выдаткаў на падарожжа, але не маюць права на кампенсацыі.
 LOT
Авіякампанія LOT By BriYYZ from Toronto, Canada - LOT Polish Airlines Boeing 787-8 SP-LRF (1), CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41141821

Такім чынам эксперт па авіяцыі Марыюш Пятроўскі пракаментаваў сітуацыю ў Італіі. З-за недахопу паліва ў аэрапорце Брындызі некаторыя рэйсы, якія выконваліся з гэтага аэрапорта, былі адменены. Шэсць іншых аэрапортаў Італіі таксама сутыкнуліся з праблемай з пастаўкамі паліва.

Эксперт адзначае, што шмат што залежыць ад даты, калі авіякампаніі адмяняюць рэйс.

— Мы ўжо бачым, што некаторыя авіяперавозчыкі адмяняюць рэйсы з-за недахопу паліва. Найчасцей перавозчыкі заяўляюць пра адмену, згодна з правіламі, за 14 дзён да вылету, у такім выпадку  няма права на ніякую кампенсацыю. Калі кампанія адмяняе палёт у сувязі з адсутнасцю паліва, то ўсё залежыць ад таго, як было паведамлена пра сітуацыю.

Марыюш Пятроўскі адзначае, што авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы на кароткія адлегласці могуць заправіцца ў Польшчы на поўную і такім чынам не рызыкаваць у іншых аэрапортах.

— На такіх трасах, як з Польшчы ў Італію, перавозчык можа заправіцца ў Польшчы і на адным баку зможа даляцець туды і назад. Пакуль, няма рызыкі, што авіякампаніі будуць адмяняць рэйсы, але ўсё залежыць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя.

Кіраўніцтва італьянскага аэрапорта растлумачыла, што праблемы з пастаўкамі паліва былі звязаны з перадсвяточным пікам і павінны знікнуць да сярэдзіны гэтага тыдня.

IAR/яс