Суаўтарка даследавання, прафесар Катажына Сэксціньска, лічыць, што палякі занадта мала ведаюць пра фінансы, а ў некаторых сферах увогуле не хапае асноўных ведаў.
– Не хапае ведаў пра інвеставанне, пра падатковую сістэму, пра крыптавалюты, што прыводзіць да асабістай фінансавай страты, таксама ў галіне банкаўскіх пазык і крэдытаў. Грамадзяне бяруць крэдыты, але не чытаюць падрабязна дамовы і не могуць зразумець, як вылічаецца растэрміноўка па крэдыце, што ўплывае на велічыню і як яна можа змяняцца.
У палякаў таксама недастатковыя веды адносна пенсіі, страхоўкі, прадпрымальніцтва.
Амаль палова апытаных заявілі, што атрымліваюць эканамічныя веды ад экспертаў. Сям'я і сябры зʼяўляюцца крыніцай ведаў для 40% рэспандэнтаў. Аўтары дакладу паказваюць, што больш за палову апытаных не прымаюць мер для паляпшэння сваёй фінансавай граматнасці.
IAR/яс
Паслухайце эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»