Беларуская Служба

У Польшчы вырасла колькасць чыноўнікаў, але толькі тэарэтычна

08.04.2026 13:30
Паводле экспертаў, колькасць чыноўнікаў надалей не адпавядае росту абавязкаў.
У офісе Tung Lam/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія два гады занятасць на дзяржаўнай службе павялічылася больш чым на 3 600 працоўных. Разам з колькасцю дзяржаўных служачых расце і іх сярэдняя заработная плата, якая цяпер перавышае 12 300 злотых (больш за 2 887 еўра). Аднак дадатковых задач надалей значна больш, чым рэальнай працоўнай сілы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Згодна са справаздачай аб стане дзяржаўнай службы за мінулы год, сярэдняя занятасць у ёй павялічылася на 1 642 штаты. Агульная колькасць чыноўнікаў склала 123 200. Рост фіксаваўся ў большасці ўстановах, акрамя міністэрстваў і самой канцылярыі прэм'ера, дзе колькасць працоўных месцаў скарацілася на 60 адзінак.

Роберт Барабаш з прафсаюза «Салідарнасць», якога цытуе газета, падкрэслівае, што, напрыклад, у абласных установах усё яшчэ не хапае персаналу для ацэнкі інваліднасці. У сваю чаргу Эльжбета Куржэмпа, звяртае ўвагу на рост колькасці задач, звязаных з абаронай, якія абцяжарваюць чыноўнікаў з-за недахопу фінансавання новых штатаў.

Аказваецца, што істотнай прычынай статыстычнага павелічэння колькасці дзяржаўных служачых быў перавод супрацоўнікаў з Генеральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтамагістралей у дзяржаўную службу.
У інтэрвʼю газеце Дамінік Лях з Падатковай адміністрацыі падкрэсліў, што павелічэнне кадравых рэсурсаў на 500 штатных адзінак усё яшчэ недастаткова для рэалізацыі ўскладзеных абавязкаў.

Таксама, паводле справаздачы, заробкі чыноўнікаў павялічыліся ў сярэднім на 1 000 злотых (амаль 235 еўра). Аднак Роберт Барабаш тлумачыць, што на гэтыя вынікі паўплывалі перш за ўсё высокія сярэднія заробкі дырэктараў у міністэрствах.

аз