Беларуская Служба

PGE і Orsted пачалі ўстаноўку фундаментаў турбін для праекта Baltica 2

12.05.2026 13:01
Ветрапарк Baltica 2 – найбуйнейшы на сённяшні дзень праект па аднаўляльных крыніцах энергіі ў Польшчы.
  PGE
Генеральны дырэктар PGE Дарыюш ЛюбэраPAP/Adam Warżawa

У Балтыйскім моры афіцыйна пачаўся ключавы этап будаўніцтва Baltica 2, а менавіта устаноўка фундаментаў турбін, на будаўнічай пляцоўцы марскога ветрапарку, які сумесна будуюць польская кампанія PGE Baltica і дацкая кампанія Oersted — найбуйнейшая інвестыцыя такога кшталту, якая зараз рэалізуецца ў Польшчы. У прыватнасці былі забітыя першыя са 111 усіх свай, неабходных для ўсталявання турбінаў.

Генеральны дырэктар PGE Дарыюш Любэра(Dariusz Lubera) падкрэсліў, што ветрапарк Baltica 2 будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў наступным годзе.

— Мы ўвядзем у эксплуатацыю найбуйнейшы на сённяшні дзень праект па аднаўляльных крыніцах энергіі ў Польшчы. З магутнасцю 1,5 ГВт ён дазволіць штогод уводзіць у польскую сістэму амаль 6 ТВт•г электраэнергіі. У канчатковым выніку ветраныя электрастанцыі стануць ключавым элементам энергетычнай бяспекі Польшчы ў новым энергетычным міксе, — заявіў Дарыюш Любэра.

Ветрапарк Baltica 2, які будуецца прыблізна ў 40 км ад польскага ўзбярэжжа, паміж Хочэвам і Лэбай (поль. Choczewo i Łeba), у межах польскай выключнай эканамічнай зоны Балтыйскага мора.

Паводле планаў, ветрапарк Baltica 2 будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2027 годзе. Гэта найбуйнейшы марскі ветрапарк, які будуецца ў польскіх водах Балтыйскага мора. Ён забяспечыць зялёнай энергіяй 2,5 мільёна хатніх гаспадарак.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі