З апошніх апытанняў вынікае, што за апошнія 12 месяцаў 45% палякаў набывалі патрыманыя рэчы. Гэта дэманструе, наколькі значна змянілася стаўленне спажыўцоў да патрыманых тавараў. Гэта эканомна, экалагічна і дазваляе падзарабляць, мяркуюць апытаныя.
Да 40% рэспандэнтаў купляюць патрыманыя рэчы вельмі часта, нават некалькі разоў на месяц. Дадзеныя паказваюць, што спажыўцы трацяць усё большыя сумы на патрыманыя рэчы, адначасова продажы патрыманых рэчаў хутка растуць.
«Для многіх людзей гэта стала спосабам зарабіць дадатковы даход», адзначае Каміль Шаблоўскі з платформы OLX.
– За апошні год 47% рэспандэнтаў, якія прадавалі патрыманыя рэчы, зарабілі да 500 злотых, а кожны чацвёрты зарабіў ад 500 да 1000 злотых. Амаль палова рэспандэнтаў у гэтай групе разглядаюць прыбытак ад продажу патрыманых рэчаў як выпадковы заробак, але для 11% гэта рэгулярная частка іх дадатковых даходаў. 22% апытаных выкарыстоўваюць гэтыя грошы для куплі новых рэчаў, а для 25% гэта спосаб вярнуць частку выдаткаваных грошай.
Эксперты дадаюць, што рост тэндэнцыі пакупак патрыманых тавараў мае рэальны ўплыў на ахову навакольнага асяроддзя.
«Таму што мы ўсе сапраўды атрымліваем ад гэтага карысць», – кажа Магдалена Заёнц, віцэ-прэзідэнт Польскай асацыяцыі «Нулявыя адходы», і прыводзіць канкрэтныя разлікі.
– Паводле ацэнак, вытворчасць адзення складае 20% сусветнага спажывання вады і 10% выкідаў вуглякіслага газу. Вытворчасць простай футболкі патрабуе амаль 3000 літраў прэснай вады. Гэтага дастаткова, каб чалавек мог карыстацца ёю і жыць каля 2,5 гадоў. Сярэднестатыстычны жыхар ЕС купляе 19 кг тэкстылю штогод, выкідваючы 12 кг.
«Палякі часцей за ўсё купляюць патрыманае адзенне на спецыяльных маркетплэйсах, а таксама часта набываюць патрыманую электроніку, мэблю і прадметы інтэр’еру», – расказвае Каміль Шаблоўскі.
– Далей ідуць прылады для агародаў, ровары і прадметы з катэгорый «будаўніцтва, рамонт, тэхніка і ацяпленне». Абавязак падаваць справаздачу ў падатковую інспекцыю распаўсюджваецца толькі на тых, хто на працягу года здзейсніў 30 і больш здзелак або чый агульны даход ад продажаў перавышае 2000 еўра.
Паводле прагнозаў экспертаў, продаж патрыманых рэчаў у Польшчы будзе працягваць хутка расці. Ужо праз два гады кожны трэці прадмет, набыты ў Польшчы, будзе патрыманым.
ПР1/яс