Беларуская Служба

Польшча стала лідарам тэхналагічнага рынку Цэнтральнай Еўропы

25.05.2026 11:11
У сотню найбуйнейшых тэхналагічных кампаній рэгіёну ўвайшлі 42 польскія фірмы.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne shutterstock/LookerStudio

Польшча захавала пазіцыю галоўнага тэхналагічнага цэнтру Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Паводле новага рэйтынгу Digital Champions CEE 2026, падрыхтаванага фондам Digital Poland, у сотню найбуйнейшых тэхналагічных кампаній рэгіёну ўвайшлі 42 польскія фірмы. Пра гэта піша выданне «Puls Biznesu».

У першай дзясятцы рэйтынгу апынуліся Allegro, CD Projekt, InPost і Benefit Systems. Allegro захавала трэцяе месца ў рэгіёне, а InPost за год апусціўся з другой пазіцыі на сёмую. З рэйтынгу выбыла кампанія XTB.

Сярод новых польскіх удзельнікаў — Creotech Instruments, Better Payment Network, Ten Square Games і DataWalk. Эксперты адзначаюць, што польскі тэхналагічны сектар працягвае расці, нягледзячы на канкурэнцыю і складаную сітуацыю на міжнародных рынках.

Некаторыя вядомыя кампаніі, у тым ліку Iceye і Silent Eight, больш не трапляюць у рэйтынг не праз фінансавыя праблемы, а таму, што перанеслі галоўныя офісы за межы рэгіёну. Як адзначаюць аўтары даследавання, такія фірмы пераязджаюць бліжэй да глабальных фінансавых цэнтраў і амерыканскіх біржаў.

Агульны кошт польскіх кампаній у рэйтынгу ацэньваецца амаль у 47 млрд долараў. Гэта пацвярджае, што Польшча застаецца адным з найважнейшых IT- і тэхналагічных рынкаў у гэтай частцы Еўропы.

эж