Валютныя рэзервы Польшчы працягваюць расці і застаюцца аднымі з найбуйнейшых у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Паводле новых дадзеных Нацыянальнага банка Польшчы (NBP), на канец траўня афіцыйныя рэзервовыя актывы краіны дасягнулі 255,6 млрд еўра, што на 0,8 млрд еўра больш, чым месяцам раней, — пішуць на партале Bankier.pl.
У доларавым эквіваленце польскія рэзервы склалі 297,2 млрд долараў ЗША. Нязначнае змяншэнне ў параўнанні з папярэднім месяцам у NBP тлумачаць ваганнямі валютных курсаў, а не скарачэннем саміх актываў.
Як адзначае Нацбанк Польшчы, пры кіраванні рэзервамі галоўнымі прынцыпамі застаюцца бяспека і ліквіднасць. Асноўную частку партфеля складаюць дзяржаўныя аблігацыі краін з найвышэйшымі крэдытнымі рэйтынгамі. Частка сродкаў таксама інвестуецца ў іншыя надзейныя фінансавыя інструменты, што дазваляе дыверсіфікаваць рызыкі.
Высокі ўзровень міжнародных рэзерваў лічыцца адным з ключавых фактараў фінансавай стабільнасці краіны, які ўмацоўвае давер інвестараў, падтрымлівае стабільнасць польскага злотага і павышае ўстойлівасць эканомікі да магчымых знешніх крызісаў.
эж