Выданне цытуе даследаванне эканамістаў, якое было накіравана на тое, каб пралічыць сцэнар таго, як развівалася б Вялікабрытанія, калі б яна не выйшла з Еўрапейскага Саюзу.
Эксперты, якія прааналізавалі афіцыйныя дадзеныя Банка Англіі, вызначылі, што палова эканамічных страт была выклікана нявызначанасцю і нечаканасцю адразу пасля рэферэндуму, а другая палова — увядзеннем гандлёвых бар'ераў пасля выхаду з мытнага саюзу і адзінага рынку ў 2021 годзе. Вынікі паказваюць, што наступствы Brexit былі паступовымі, але значнымі. Нявызначанасць і гандлёвыя барʼеры сталі асноўнымі фактарамі страт.
Прафесар Нік Блум са Стэнфардскага ўніверсітэта, суаўтар даследавання, адзначыў, што да Brexit брытанская эканоміка дынамічна расла і магла хаця б часткова ісці ў нагу са Злучанымі Штатамі. Прафесар адзначае, што «у выпадку Brexit эканамічны ўплыў на Вялікабрытанію быў значным, хоць ён разгортваўся паступова на працягу наступнага дзесяцігоддзя». Эканаміст таксама падкрэсліў, што бізнес-дадзеныя Банка Англіі даюць важкія доказы негатыўнага ўплыву Brexit.
Тым часам кіраўнік Банка Англіі Эндру Бэйлі ў нядаўнім інтэрвʼю заявіў, што Brexit прывёў да зніжэння эканамічнай актыўнасці і росту.
— Прычына простая: калі мы скарачаем рынкі, з якімі гандлюем, тым самым скарачаем экспарт, а гэта звычайна негатыўна ўплывае на рост, — растлумачыў чыноўнік. Ён дадаў, што прадукцыйнасць і памер рынку пацярпелі, хоць уплыў на фінансавы сектар быў менш сурʼёзным, чым чакалася.
юл