— Не палітыка, а эканамічныя ўмовы могуць прывесці да таго, што польскія кампаніі страцяць цікавасць да ўдзелу ў аднаўленні Украіны — такім чынам Анджэй Садоўскі з Цэнтра Адама Сміта каментуе напружанасць становішча паміж Польшчай і Украінай. Эканаміст лічыць, што пазбаўленне Ордэна Белага Арла Уладзіміра Зяленскага, асаблівым чынам не паўплывае на ўдзел польскіх кампаній у пасляваенным аднаўленні Украіны.
— Насуперак розным заявам з абодвух бакоў, як станоўчым, так і адмоўным, польскія прадпрымальнікі будуць ацэньваць рэальныя магчымасці рэалізацыі кантрактаў і патэнцыйныя выгады і рызыкі, і не будуць кіравацца нейкай ідэяй.
Анджэй Садоўскі дадаў, што для польскіх кампаній большае значэнне будуць мець неспрыяльныя ўмовы вядзення бізнесу ва Украіне, чым палітычныя спрэчкі.
— Мы бачым, што нават кантракты з дзяржаўнымі гарантыямі і належным страхаваннем не абароненыя ад рызыкі. Мы назіраем за праблемамі, з якімі змагаецца польская кампанія ў Львове. Нават перамога ў міжнародным арбітражным разглядзе не дапамагла ёй спагнаць запазычанасць і вярнуць сваё абсталяванне. На маю думку, гэта значыць на многа больш, чым дэкларацыі і канферэнцыі, прысвечаныя аднаўленню гэтай краіны.
19 чэрвеня прэзідэнт Караль Наўроцкі пазбавіў Уладзіміра Зяленскага Ордэна Белага Арла. Гэта было зроблена ў адказ на тое, што прэзідэнт Украіны назваў адну з частак украінскай арміі ў гонар герояў УПА.
25 чэрвеня ў Гданьску пачынаецца міжнародная канферэнцыя па аднаўленні Украіны.
Уладзімір Зяленскі не прыме ўдзелу ў гэтай сустрэчы.
IAR/яс
У далучаным файле эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»