Беларуская Служба

Неабходна гэта зрабіць, плануючы паездку ў трапічныя краіны

07.07.2026 11:09
Якія выдаткі варта ўлічваць пры планаванні паездкі ў экзатычныя краіны. 
Нігерыя Reuters/ Marvellous Durowaiye

Адзначым, што такія паездкі становяцца ўсё больш папулярнымі і даступнымі ў Польшчы.

Больш за мільён палякаў штогод падарожнічаюць у трапічныя і субтрапічныя краіны.

У выдаткі на падарожжа і страхаванне неабходна ўключыць кошт прышчэпак ад трапічных хвароб. Сярод іншага, строга неабходная міжнароднымі правіламі прышчэпка ад жоўтай ліхаманкі, а брушны тыф вельмі рэкамендуецца ў многіх рэгіёнах свету. Варта ўсё гэта ўважліва праверыць і адпаведна падрыхтавацца, кажа сертыфікаваны лекар турыстычнай медыцыны Агнешка Дзевенцка.

— Калі, да прыкладу, гэта Азія, дзе мы маглі б заразіцца, напрыклад, японскім энцэфалітам, ці Афрыка, дзе жоўтая ліхаманка неабходна абавязкова зрабіць прышчэпку. Звычайна выдаткі вагаюцца ад 400 да 1000 злотых (95 - 240 еўра) у залежнасці ад вакцыны. Важна адзначыць, што некаторыя прышчэпкі, напрыклад, ад жоўтай ліхаманкі, дзейнічаюць усё жыццё, таму гэтая інвестыцыя — на будучыню, калі нехта плануе падарожнічаць па свеце. У некаторых выпадках існуе неабходнасць паўторных прышчэпак, напрыклад, ад брушнога тыфу, дыфтэрыі і слупняку, у той час як гепатыт А патрабуе двух доз і забяспечвае пажыццёвую абарону.

Сімптомы трапічных хвароб часцей за ўсё з'яўляюцца пасля вяртання дадому, і на такі выпадак таксама можна застрахавацца. Гэта значныя выдаткі, ад 10 да 25 злотых на дзень (2,5-6 еўра). Такога віду страхоўку прапануюць многія страхавыя кампаніі, кажа  прэс-сакратар Польскай страхавой асацыяцыі Артур Дзеканьскі.

—Большасць страхавых кампаній прапануюць страхаванне на выпадк малярыі, дэнге або жоўтай ліхаманкі. У рамках пашыраных полісаў страхоўка  пакрывае выдаткі на шпіталізацыю за мяжой, медыцынскую транспарціроўку дадому, а часта і выдаткі на працяг лячэння інфекцыйных захворванняў пасля вяртання ў Польшчу, калі хвароба пачалася падчас адпачынку за мяжой, але лячэнне не было завершана.

Апытанні, праведзеныя сярод падарожнікаў у трапічныя краіны паказваюць, што толькі каля паловы турыстаў у Польшчы належным чынам рыхтуюцца да такіх паездак, у прыватнасці, з медыцынскага пункту гледжання, часта забываючы пра важныя прышчэпкі. Некаторыя экзатычныя краіны, такія як Індыя, Непал і Афганістан патрабуюць дзеючай турыстычнай страхоўкі ад замежных турыстаў, а на месцы гэтыя страхавыя полісы могуць каштаваць некалькі тысяч еўра.

ПР1/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі