Дзяржаўны расійскі газавы канцэрн «Газпрам» да гэтага часу не выплаціў Польшчы 174,5 млн злотых (каля 40,1 млн еўра) штрафу, які быў канчаткова прысуджаны польскай дзяржаве. Справа тычыцца пакарання за адмову супрацоўнічаць з Упраўленнем па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў (UOKiK) падчас расследавання, звязанага з будаўніцтвам газаправода Nord Stream 2.
Як паведамляе «Puls Biznesu», спагнанне сродкаў магло быць спыненае рашэннем міністра фінансаў Анджэя Даманьскага. Сам кіраўнік ведамства гэта катэгарычна адмаўляе.
— Хацеў бы выразна абвергнуць: міністр фінансаў не блакуе спагнанне належных сродкаў. Справа штрафу «Газпрама» тычыцца фармальных сумневаў адносна таго, ці мае падатковая служба права выступаць у гэтым спрэчным працэсе ў якасці зацікаўленеак боку, — заявіў Даманскі.
Кіраўнік UOKiK Томаш Хрустны назваў сітуацыю незразумелай і падкрэсліў, што гаворка ідзе пра сродкі, якія павінны паступіць у польскі бюджэт. Паводле яго слоў, штраф датычыцца расійскай кампаніі, якая доўгі час выкарыстоўвалася Масквой для рэалізацыі стратэгічных інтарэсаў.
эж