Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча будзе вырабляць выбуховыя матэрыялы ў Вялікабрытаніі

28.07.2026 10:20
Рэалізацыя праекта не азначае вываду вытворчасці з Польшчы, а хутчэй стварэнне дадатковых магчымасцей, падкрэсліваюць улады.
     -
Намесніца міністра нацыянальнай абароны Магдалена Сабковяк-Чарнэцка PAP/Karol Zienkiewicz

У Вялікабрытаніі будуць пабудаваныя новыя вытворчыя лініі для выпуску польскіх выбуховых матэрыялаў. Лісты аб намерах адносна польскіх інвестыцый былі падпісаны 27 ліпеня 2026 года ў Красніку (Kraśnik) паміж «NITRO-CHEM S.A». (даччынай кампаніяй Польскага ваеннага комплексу) і брытанскай кампаніяй «BAE Systems».

Намесніца міністра нацыянальнай абароны Магдалена Сабковяк-Чарнэцка (Magdalena Sobkowiak-Czarnecka) пераконвае, што вытворчасць у Вялікабрытаніі павысіць абаронную ўстойлівасць Польшчы.

— Мы запускаем дадатковыя вытворчыя магутнасці. У Польшчы кампанія «NITRO-CHEM S.A». вырабляе каля 10 000 тон трацілу ў год. У Вялікабрытаніі — пасля завяршэння гэтай інвестыцыі — плануецца вырабляць каля 2 000 дадатковых тон у год. Чаму размяшчэнне прадпрыемства ў Вялікабрытаніі мае стратэгічны характар? Перш за ўсё гаворка ідзе пра геаграфічную адлегласць. Перанясеннне вытворчасці па-за межы Польшчы, на Захад, у адносна бяспечнае месца павышае нашу ўстойлівасць і бяспеку, — заявіла Магдалена Сабковяк-Чарнэцка.

Праект будзе суфінансаваны ўрадам Вялікабрытаніі. Як падкрэсліваюць польскія ўлады, яго рэалізацыя не азначае вываду вытворчасці з Польшчы, а хутчэй стварэнне дадатковых магчымасцей.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі