Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мільянеры ўсё часцей пакідаюць Францыю і Германію. Куды яны пераязджаюць?

07.08.2026 15:00
Колькасць багатых эмігрантаў мае рэальны ўплыў на эканоміку краіны, кажуць эксперты.
Парыжnuno_lopes/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палітычная і эканамічная нявызначанасць, а таксама высокія падаткі — асноўныя прычыны таго, што найбагацейшыя грамадзяне пакідаюць дзве магутныя краіны Еўропы. У мінулым годзе колькасць мільянераў у Францыі значна скарацілася. Падобная сітуацыя назіраецца ў Германіі. Найбагацейшых у першую чаргу прыцягваюць краіны, якія прапануюць ім розныя падатковы льготны, паведамляе «Puls Biznesu» са спасылкай на славенскі бізнес-партал «Finance».

Верагодна, у 2025 годзе колькасць мільянераў у Францыі магла скараціцца на 800 чалавек. Хоць гэта складае невялікі працэнт ад агульнай колькасці заможных грамадзян краіны, прычыны гэтай эміграцыі прымушаюць задумацца над згаданай з’явай.

Паводле справаздачы «UBS Global Wealth», у Францыі пражывае каля 2,4 мільёна чалавек з актывамі, якія перавышаюць мільён еўра. Аднак, як падлічыў Французскі інстытут даследавання дзяржаўнага кіравання і палітыкі, кожны мільянер, які эміграваў, забраў з сабой у сярэднім 5 мільёнаў еўра актываў. Такім чынам з французскай эканомікі знікла каля 4 мільярдаў еўра.

Колькасць заможных эмігрантаў мае рэальны ўплыў на эканоміку краіны — заможныя грамадзяне часцей адкрываюць бізнес, фінансуюць інвестыцыі, ствараюць працоўныя месцы і генеруюць значную частку падатковых паступленняў.

На высокія падаткі  адну з галоўных прычын эміграцыі мільянераў з Францыі  наракаюць таксама немцы. У 2025 годзе за мяжу са згаданай краіны з’ехалі больш за 288 тысяч чалавек. Даследаванне, праведзенае па замове платформы «Indeed», паказвае, што ўсё большая колькасць высокакваліфікаваных і добра аплачваных немцаў разглядае магчымасць пераезду ў іншую краіну.
Частата пошуку прапаноў працы за мяжой павялічылася больш чым удвая ў параўнанні з 2020 годам.

Куды пераязджаюць заможныя заходнееўрапейцы?

Згодна з апытаннем «Indeed», найбольш прывабнымі краінамі эміграцыі лічацца: ЗША, Вялікабрытанія, Швейцарыя, а таксама Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Індыя і Аўстралія.

Найбагацейшых у першую чаргу прыцягваюць краіны, якія ўводзяць для іх спецыяльныя падатковыя льготы: Абʼяднаныя Арабскія Эміраты, Італія, Швейцарыя і Манака.

аз