Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Якія наступствы вета прэзідэнта Караля Наўроцкага

11.08.2026 15:47
За першы год знаходжання на пасадзе прэзідэнт Караль Наўроцкі наклаў вета на 41 закон.
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Ніхто з яго папярэднікаў не карыстаўся гэтым правам так часта.

Сярод законаў, на якія прэзідэнт наклаў вета, былі павышэнне акцызаў, падатку на цукар, а таксама ўзмацненне кантролю за выкананнем правілаў, якія датычацца сямейных фондаў.

Паводле ацэнак партала PolskieRadio24.pl, агульнае скарачэнне даходаў бюджэту ў выніку прэзідэнцкіх вета можа складаць каля 5–6 мільярдаў злотых (прыблізна 1,5 мільярда еўра).

Эканаміст Ян Алешчук-Зыгмунтоўскі лічыць, што гэтая сума не змяніла б грунтоўна бюджэтную сітуацыю дзяржавы, але магла б крыху скараціць дэфіцыт.

— Некалькі законаў, кожны з якіх альбо вядзе да марнавання сродкаў, альбо дазваляе атрымліваць звышпрыбыткі там, дзе іх не павінна быць. Калі б гэтыя сродкі былі накіраваныя дзяржаве і ў бюджэт, то маштаб дэфіцыту, безумоўна, быў бы меншы.

На думку эксперта, рашэнні Караля Наўроцкага паказваюць, што правыя сілы губляюць разуменне прынцыпаў функцыянавання эканомікі.

— Я б сказаў, што на кожным этапе, гэта рашэнне, якое супярэчыць базавым грамадскім інтарэсам. Яно хутчэй паказвае, што прэзідэнт Наўроцкі ставіць на першае месца карпарацыі, на першае месца багатых. А звычайныя грамадзяне дзесьці там — на апошнім месцы.

Караль Наўроцкі прынёс прысягу прэзідэнта 6 жніўня 2025 года.

IAR/яс

Чаму прэзідэнт Наўроцкі накладае вета на законапраекты – патлумачыла прадстаўнік Прэзідэнцкай канцылярыі

16.01.2026 09:39
«Галоўная мэта прэзідэнта ў накладанні вета на законапраекты – абараніць палякаў ад шкодных правілаў», заявіла Барбара Соха з Прэзідэнцкай канцылярыі.

У Варшаве адбылося ўрачыстае падпісанне пагаднення SAFE

08.05.2026 15:14
Праграма SAFE прынясе карысць не толькі абароннай прамысловасці, але і ўсёй польскай эканоміцы.