Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы імкліва расце колькасць рэстаранаў і фуд-тракаў

13.08.2026 08:41
Адначасова гастранамічныя паслугі істотна даражэюць. У чэрвені цэны ў рэстаранах і гатэлях былі на 4,5% вышэйшыя, чым летась.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTarr Piche/Shutterstock.com

Польская гастранамічная індустрыя працягвае расці: упершыню колькасць устаноў харчавання ў краіне перавысіла 100 тысяч, а за першае паўгоддзе 2026 года іх стала прыкладна на 3 тысячы больш. Як піша газета Rzeczpospolita, найхутчэй развіваюцца сегменты дастаўкі ежы праз інтэрнэт і фуд-тракаў.

За першыя шэсць месяцаў года ў Польшчы з’явілася амаль 700 новых фуд-тракаў — амаль столькі ж, колькі за ўвесь 2025 год. У сярэднім гэта амаль чатыры новыя мабільныя пункты харчавання штодня.

Пры гэтым спажыўцы ўсё больш уважліва ставяцца да выдаткаў. Паводле выдання, 41% еўрапейцаў скарачае расходы на рэстараны і кавярні. Палякі асабліва часта выбіраюць больш танныя варыянты і адмаўляюцца ад дадатковых паслуг.

Адначасова гастранамічныя паслугі істотна даражэюць. У чэрвені цэны ў рэстаранах і гатэлях былі на 4,5% вышэйшыя, чым летась.

эж