Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улетку аэрапорт у Радаме перавёз 71 тыс. пасажыраў. Да гадавой нормы ў 2 млн вельмі далёка 

08.09.2026 09:10
Без адміністрацыйнага размеркавання пасажырапатоку перавозчыкі не спяшаюцца адкрываць новыя маршруты.
 -
Аэрапорт Варшава-Радамwww.lotniskowarszawa-radom.pl

Аэрапорт Варшава-Радам гэтым летам абслужыў больш за 71 тыс. пасажыраў — амаль палова з іх, 29 тыс., скарысталася ім у жніўні. Гэта на 67% больш, чым годам раней, і найлепшы вынік у гісторыі аэрапорта. Аднак да ўзроўню, неабходнага для рэнтабельнасці, яму па-ранейшаму вельмі далёка: гаворка ідзе прыкладна пра 2 млн. пасажыраў у год.

Як піша money.pl, галоўнай праблемай можа быць само размяшчэнне аэрапорта. Блажэй Навакаўскі, віцэ-прэзідэнт і саўладальнік кампаніі Dimark, якая пабудавала сістэму абслугоўвання багажу ў Радаме, лічыць, што тэхнічна праект быў паспяховым, але аэрапорт «узнік у няправільным месцы».

Аэрапорт пасля рэканструкцыі адкрылі ў красавіку 2023 года. Інвестыцыя каштавала каля 800 млн злотых і павінна была стаць дадатковым аэрапортам для Варшавы, прымаючы частку лаўкостаў і чартарных рэйсаў. Аднак у 2025 годзе Радам прынёс дзяржаўнаму прадпрыемству «Польскія аэрапорты» 44,3 млн злотых стратаў.

Без адміністрацыйнага размеркавання пасажырапатоку перавозчыкі не спяшаюцца адкрываць новыя маршруты. Пакуль з Радама няма рэгулярных рэйсаў у краіны, дзе жыве значная польская дыяспара, — Вялікабрытанію, Германію, Нідэрланды ці Нарвегію.

эж