Электрастанцыям патрабуецца астуджэнне і для гэтага яны выкарыстоўваюць ваду з рэк.
Гэтым летам нізкі ўзровень вады на Вісле прымусіў скараціць вытворчасць на двух буйных польскіх электрастанцыях у Казеніцах (Kozienice) і Паланцы (Połaniec).
У будучыні праблема, верагодна, будзе пашырацца менавіта з-за змянення клімату. Кліматолаг, прафесар Богдан Хайніцкі, адзначае, што меншая колькасць вады на рацэ прыводзіць да яе хутчэйшага нагрэву, што можа выклікаць ускладненні энергетычнага сектара.
— Варта памятаць, што электрастанцыі з паравымі турбінамі не абароненыя ад змянення клімату, і, перш за ўсё, ад ваганняў, звязаных з абмежаваным доступам да вады.
Нагадаем, гэтым летам падобныя праблемы, але ў значна больш сур'ёзных маштабах, узнікалі ў Малдове, дзе адбыліся адключэнні электраэнергіі. А ў Венгрыі рэкордна нізкі ўзровень ракі Дунай пагражаў цалкам спыніць адзіную ў краіне атамную электрастанцыю.
У Польшчы сістэма працуе стабільна, але ёсць сітуацыі, калі «Польскія электрасеткі» звяртаюцца да спецыяльнага механізму – абароны рынку магутнасцей, растлумачыў Войцех Кшычкоўскі з прэс-службы кампаніі.
— Гэта не азначае, што энергіі не хапае для задавальнення попыту, ідзецца пра рэзерв, які мы павінны мець пад рукой увесь час на выпадак, напрыклад, нечаканага збою нейкай электрастанцыі ў краіне. Калі мы звяртаемся да гэтага механізму – не азначае пагрозы для працы сістэмы, а напружаную сітуацыю, выкліканую ў першую чаргу, павелічэннем спажывання энергіі ў спякотнае надворʼе.
Як тлумачаць эксперты, адносна добрая сітуацыя ў Польшчы з электразабеспячэннем у значнай ступені зʼяўляецца вынікам ужо рэалізаванай энергетычнай трансфармацыі, у прыватнасці вельмі высокай магутнасці сонечных электрастанцый.
PR1/яс