Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінцы ўнеслі ў польскую пенсійную сістэму мільярды злотых. Кіраўнік ZUS назваў замежнікаў збаўленнем

10.09.2026 13:06
На канец 2025 года сацыяльным страхаваннем у Польшчы былі ахоплены 16,3 млн чалавек. Сярод іх амаль 1,29 млн — замежнікі.
Ілюстрацыйнае фотаMONKPRESS/East News

Грамадзяне Украіны сёлета пералічылі ў польскую сістэму сацыяльнага страхавання 7,4 млрд злотых (каля 1,71 млрд еўра). Кіраўнік Фонду сацыяльнага страхавання (ZUS) Лівіуш Ляска кажа, што замежнікі, якія працуюць у Польшчы, «вельмі адчувальна» дапамагаюць фінансаваць сістэму. Пра гэта паведамляе Interia Biznes са спасылкай на свежыя дадзеныя ZUS.

Паводле Ляскі, Фонд сацыяльнага страхавання, з якога выплачваюцца пенсіі, дапамогі і іншыя сацыяльныя выплаты, цяпер знаходзіцца ў добрым стане. Збор страхавых узносаў дасягае каля 97%, а ў другім квартале яны пакрывалі 82,9% выдаткаў фонду. Астатняя частка фінансуецца, у прыватнасці, з дзяржаўнага бюджэту.

Роля замежнікаў у сістэме працягвае расці. На канец 2025 года сацыяльным страхаваннем у Польшчы былі ахоплены 16,3 млн чалавек. Сярод іх амаль 1,29 млн — замежнікі, на 95,8 тысячы больш, чым годам раней. Іх доля дасягнула 7,9% усіх застрахаваных.

Асноўны артыкул выдаткаў Фонду — пенсіі. У 2025 годзе на іх накіравалі амаль 404 млрд злотых (каля 93,52 млрд еўра), або каля 89% усіх выдаткаў фонду. За год гэтая сума павялічылася на 9,4%.

У снежні сярэдняя пенсійная выплата складала 4116 злотых (каля 953 еўра). Колькасць пенсіянераў і атрымальнікаў рэнты дасягнула 8,1 млн — на 70 тысяч больш, чым годам раней.

эж

«Бізнес чакае людзей, а не забаронаў»: эксперт пра тое, чаму Польшча не можа адмовіцца ад працоўнай міграцыі

06.07.2026 12:12
Асабліва востра гэта адчуваюць галіны, дзе ўжо сёння не хапае людзей: догляд за пажылымі, будаўніцтва, лагістыка, транспарт і прамысловасць. 

Польскія кампаніі месяцамі чакаюць работнікаў з-за мяжы. Чыноўнікі тармозяць выдачу дазволаў на працу

08.09.2026 12:36
За першыя сем месяцаў гэтага года Мазавецкае ваяводскае ўпраўленне выдала 9,4 тыс. дазволаў на працу, а за першыя шэсць месяцаў летась — 35,3 тыс.