Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія вытворцы аўтазапчастак пераключаюцца на дроны і ракеты

10.09.2026 18:32
У Польшчы 31% аўтамабільных прадпрыемстваў гатовыя паралельна выпускаць прадукцыю для іншых галін.
 2
Танк К2 Mike Mareen/ Shutterstock

Падзенне вытворчасці аўтамабіляў прымушае кампаніі Цэнтральнай Еўропы шукаць новыя рынкі — і адным з галоўных становіцца абаронная прамысловасць. У Польшчы 31% аўтамабільных прадпрыемстваў гатовыя паралельна выпускаць прадукцыю для іншых галін, у Чэхіі — 49%, а ў Славакіі — 58%. Пра гэта піша Rzeczpospolita са спасылкай на EuroMotoBarometr.

Для польскага аўтапрама пераход да ваенных заказаў асабліва актуальны: у 2025 годзе вытворчасць легкавых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання скарацілася на 52,6%. Да паловы польскіх кампаній, якія разглядаюць дыверсіфікацыю, ужо шукаюць партнёраў у абаронным сектары.

Патэнцыйнымі кірункамі могуць стаць вытворчасць кампанентаў для дронаў, ракет і іншай вайсковай тэхнікі.

Адзін з прыкладаў — кампанія Wuzetem, якая вырабляе дэталі для аўтамабільнай і цяжкай прамысловасці. Яе кіраўнік Яцэк Пужук заявіў пра гатоўнасць маштабна працаваць на абаронны сектар. Прадпрыемства ўжо мае неабходныя вытворчыя магутнасці, тэхналогіі і лабараторную базу, таму ствараць новую інфраструктуру з нуля не спатрэбіцца.

эж