Як паведамляе газета «Rzeczpospolita», вайна на Блізкім Усходзе і блакада Армузскага праліву значна паніжаюць польскі валавы ўнутраны прадукт (ВУП). Калі б не канфлікт, рост ВУП краіны мог бы дасягнуць 4-4,5%, але высокія цэны на паліва моцна б'юць па бізнесе. Паводле апублікаваных у выданні прагнозаў, рост цэн, выкліканы канфліктам на Блізкім Усходзе, запаволіць рост ВУП прыкладна на 0,5 працэнтнага пункта.
Асноўныя рухавікі эканомікі — інвестыцыі і экспарт — нясуць выдаткі, звязаныя з ростам цэн на паліва. У другім квартале капітальныя выдаткі кампаній са штатам больш за 50 супрацоўнікаў выраслі амаль на адну пятую частку, а экспарт павялічыўся больш чым на 10%, што стала першым такім ростам з 2022 года.
Акрамя таго, рост цэн на паліва адчувальна ўплывае таксама на кашалькі спажыўцоў: з сакавіка яны патрацілі на запраўках прыкладна на 20 мільярдаў злотых больш, чым патрацілі б пры цэнах, якія дзейнічалі да падаражэння. Акрамя гэтага, у сувязі з высокім коштам паліва, даражэе таксама харчаванне ды іншыя тавары, а гэта выклікае чарговы віток інфляцыі. Пры гэтым рост узроўню заработнай платы зніжаецца.
Да таго ж, рост цэн на нафту змяншае верагоднасць зніжэння працэнтных ставак. Паводле прагнозаў, чакаецца, што вайна запаволіць тэмп росту спажывання хатніх гаспадарак на 0,6 працэнтнага пункта.
нг