Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча – прывабны рынак для нарвежскіх інвестараў

29.09.2026 12:30
У мінулым годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў больш за 13 мільярдаў еўра.
Сцяг Нарвегііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча — прывабны рынак для нарвежскіх інвестараў. Паводле ацэнак Скандынаўска-польскай гандлёвай палаты, нарвежскія кампаніі павялічваюць сваю прысутнасць у Польшчы. Кошт капіталу, інвеставанага імі ў Польшчы, набліжаецца да 3 мільярдаў еўра.

Аўтары справаздачы адзначаюць дынамічны рост — на 40 працэнтаў — прысутнасці кампаній з Нарвегіі ў Польшчы паміж 2022 і 2024 гадамі.

Асноўныя сферы супрацоўніцтва ўключаюць энергетыку, у тым ліку зялёную энергетыку, абаронную прамысловасць, а таксама суднабудаванне і рыбалоўства.
Аналітык выдання «Puls Biznesu» Габрыэль Храстоўскі (Gabriel Chrostowski) заявіў, што польская і нарвежская эканомікі дапаўняюць адна адну.

— Нарвегія ўносіць свой уклад у выглядзе тэхналогій, капіталу, сыравіны і доступу да міжнародных ланцужкоў. У сваю чаргу Польшча — не толькі шырокія вытворчыя магутнасці, але і кадры. Нашы аналізы паказваюць, што ў Польшчы сапраўды высокакваліфікаваная працоўная сіла, — лічыць аналітык.

У сваю чаргу Сільвія Вайташчык-Цёнцька (Sylwia Wojtaszczyk-Ciąćka) са Скандынаўска-польскай гандлёвай палаты падкрэсліла, што польска-нарвежскія адносіны выходзяць на новы ўзровень.

— У цяперашні час у Польшчы працуе каля 417 нарвежскіх кампаній, і гэтыя інвестыцыі, як мы бачым, хутка растуць. Ёсць шмат перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, у першую чаргу ў галіне зялёнай трансфармацыі. Зараз, асабліва ў такіх важных сферах, як абарона і бяспека, мы назіраем дынамічны рост гэтага супрацоўніцтва, — кажа экспертка.

У мінулым годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў больш за 13 мільярдаў еўра.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі