Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падатковая нагрузка на польскія кампаніі расце

06.10.2026 15:32
Калі з 2027 года базавую стаўку CIT павысяць з 19% да 22% для кампаній з гадавымі даходамі больш за 50 млн еўра, разлічваць на зніжэнне падатковай нагрузкі будзе складана.
     20 .
Баляслаў Храбры на купюры наміналам 20 злотых.https://pixabay.com/

Эфектыўная падатковая стаўка для кампаній, якія каціруюцца на Варшаўскай фондавай біржы, за апошнія гады істотна вырасла і дасягнула рэкорднага ўзроўню. Паводле справаздачы Grant Thornton, яна павялічылася на 10% і цяпер складае 38% — удвая больш за намінальную стаўку падатку на прыбытак CIT, — паведамляе Rzeczpospolita.

Паводле галоўнага эканаміста Grant Thornton Марціна Мроўца, у наступным годзе сітуацыя можа пагоршыцца. Калі з 2027 года базавую стаўку CIT павысяць з 19% да 22% для кампаній з гадавымі даходамі больш за 50 млн еўра, разлічваць на зніжэнне падатковай нагрузкі будзе складана.

Rzeczpospolita называе сярод галоўных праблем польскай падатковай сістэмы яе празмерную складанасць і нестабільнасць. Паводле газеты, бізнесу цяжка планаваць фінансавыя вынікі і інвестыцыі, калі кампаніі не ведаюць, якія падатковыя выдаткі іх чакаюць у наступныя гады.

Партнёр адной з найбольшых польскіх юрыдычна-падатковых фірмаў GWW Legal & Tax Марыюш Ткачык адзначае, што змены ўсё часцей закранаюць найбуйнейшыя кампаніі і асобныя галіны, а таксама ўключаюць скарачэнне падатковых ільгот і пашырэнне базы падаткаабкладання. Пры гэтым у 2025 годзе эфектыўная стаўка для польскіх кампаній дасягнула 39%, а для дзяржаўных прадпрыемстваў — 45%.

эж