Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паводле Eurostat, сталічны рэгіён Польшчы з'яўляецца найлепшым працоўным рынкам у Еўропе

09.10.2026 19:11
Варшава дэманструе адзін з самых высокіх у ЕС паказчыкаў занятасці маладых асоб.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Варшава можа пахваліцца самым высокім узроўнем занятасці ў Еўропе, а Польшча ўваходзіць у лік краін-лідараў у ЕС па самым нізкім узроўні беспрацоўя. За гэтымі лічбамі хаваецца істотная змена: дэмаграфічныя фактары адыгрываюць усё больш важную ролю і ўплываюць на працадаўцаў — чытаем у выданні «Forsal» са спасылкай на газету «Rzeczpospolita».

Нядаўні аналіз Eurostat вызначыў сталічны рэгіён Варшавы як найлепшы рынак працы ў Еўропе. Тут зафіксаваны самы высокі ўзровень занятасці сярод людзей ва ўзросце 20–64 гадоў — 86,9%, што перавышае паказчыкі Фінляндыі і Нідэрландаў. Сярэдні паказчык па ЕС складае 86%.

Варшава таксама дэманструе адзін з самых высокіх у Еўрасаюзе паказчыкаў занятасці сярод асоб ва ўзросце 20–64 гадоў з вышэйшай адукацыяй (93,5 працэнта) і адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя сярод моладзі ва ўзросце 15–29 гадоў (7,5 працэнта), адзначае выданне.

Дэмаграфія трансфармуе рынак працы

Марцін Мровец (Marcin Mrowiec), галоўны эканаміст кампаніі Grant Thornton, паведаміў, што дэмаграфічныя змены ўсё больш уплываюць на стан польскага рынку працы, а таксама на рэгіянальныя рынкі.

— Мы — грамадства, якое старэе хутчэй за ўсе астатнія ў Еўропе; у той час як хутка расце колькасць людзей, якія пакідаюць рынак працы ў сувязі з выхадам на пенсію, прыток маладых супрацоўнікаў на працоўны рынак адбываецца значна павольней, — адзначыў Мровец.

Абмежаваная колькасць маладых кандыдатаў прымушае працадаўцаў больш асцярожна падыходзіць да рашэнняў аб звальненні супрацоўнікаў.

нг