Паводле апытання, праведзенага па замове «Dziennik Gazeta Prawna» 55% рэспандэнтаў лічаць, што дзеючыя правілы, падаткі і эканамічныя ўмовы ў Польшчы не спрыяюць прадпрымальніцтву і не дапамагаюць адкрываць уласны бізнес.
На пытанне, ці дзеючыя законы ў Польшчы заахвочваюць пачынаць уласны бізнес – 4,7% рэспандэнтаў адказалі «безумоўна, так». 20,4% сказалі «хутчэй так», аднак 30,6% рэспандэнтаў адказалі «хутчэй не», а 23,9% адказалі «безумоўна, не».
Паводле DGP, мужчыны часцей праяўляюць аптымізм і лічаць, што ўмовы ў Польшчы спрыяюць развіццю прадпрымальніцтва (29%). Сярод жанчын-удзельніц апытання такую ацэнку далі 21%. Моладзь ва ўзросце да 24 гадоў ацэньвае бізнес-асяроддзе ў Польшчы значна лепш. У гэтай групе да 40% рэспандэнтаў лічаць, што ўмовы ў Польшчы спрыяльныя для пачатку ўласнага бізнесу.
DGP таксама цытуе дадзеныя Еўрастата, якія паказваюць, што ў канцы 2024 года ў Польшчы было 2,82 мільёна актыўных прадпрыемстваў. Гэта ставіць Польшчу на пятае месца ў ЕС і складае 8,3% ад агульнай колькасці кампаній ЕС.
Апытанне, замоўленае «Dziennik Gazeta Prawna», было праведзена SW Research 6 і 7 кастрычніка гэтага года сярод 820 дарослых.
Яс