Нацыянальнага сходу краіны. Беларускія чыноўнікі заяўляюць, што выбары пройдуць празрыста і без фальсіфікацыяў. Іншага меркавання прытрымліваюцца эксперты.
Беларускія ўлады прыспешылі выбары дэпутатаў. Дэпутацкі мандат цяперашніх абраннікаў завяршаецца па законе толькі праз год. Аднак беларускі кіраўнік вырашыў яго скараціць на год і дэпутаты падтрымалі ягоную просьбу.
Афіцыйна дадзенае рашэнне тлумачыцца жаданнем пазбавіць краіны ад палітычныхклопатаў і непакояў. Неафіцыйна гаворыцца пра тое, што Лукашэнка ня хоча спалучаць парламенцкія выбары з прэзідэнцкімі, бо праз год яму трэба будзе пераабірацца. Ён хоча правесці свае выбары спакойна.
Ёсць разлік на тое, што спакойна пройдуць і сёлетнія выбары дэпутатаў. Апазіцыя не гатовая да выбарчай кампаніі, перакананы палітолага з Цэнтру палітычнай адукацыі ў Менску Андрэй Ляховіч.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч