Беларуская Служба

Ангельскі пасол: "Трэба быць падрыхтаваным да выхаду з ЕЗ без дамоўленасці"

27.08.2019 14:21
Магчыма, што пасля 1 лістапада на мяжы паміж ЕЗ і брытанскімі астравамі паявяцца доўгія чэргі.
Ілюстрацыйны здымакshutterstock

Выданне «Rzeczpospolita» закранае тэму, якая вельмі цікавіць многіх палякаў. Гаворка ідзе па выхад Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага Звязу. Сярод грамадзянаў Польшчы, якія пражываюць у Туманным Альбіёне, адносна мала чалавек да гэтага часу зарэгістравала сваё прабыванне – толькі каля 20% (для параўнання, сярод балгараў гэта больш за палову). Рэгістрацыю неабходна правесці, каб мець магчымасць застацца ў Вялікабрытаніі пасля брэксіту.

У выданні інтэрв’ю з паслом Аб’яднага каралеўства ў Польшчы Джонатанам Нотам (Jonathan Knott). Ён кажа, што заўсёды рызыкоўна казаць «ніколі», але няма ніякай гарантыі, што правы палякаў будуць далей захоўвацца, калі яны не пададуць дакументы на рэгістрацыю да канца 2020 году.

Пасол кажа, што яго дзяржава вельмі хацела б падпісаць афіцыйнае пагадненне аб выхадзе з ЕЗ, але існуе верагоднасць, што Вялікабрытанія выйдзе з супольнасці 31 кастрычніка без дамоўленасці. Абодва бакі ўжо прадбачылі такі сцэнар, таму вядома, што нават калі не будзе дамоўленасці, то да канца бягучага году дарожны рух, а таксама перавозка тавараў практычна не зменяцца, усё будзе адбывацца як раней. У сваю чаргу некаторыя змены могуць адбыцца ў галіне мытаў, паколькі Вялікабрытанія ўжо 1 лістапада выйдзе з мытнага звязу. Таму магчыма, што пасля 1 лістапада на мяжы паміж ЕЗ і брытанскімі астравамі паявяцца доўгія чэргі.

нг