Беларуская Служба

Амерыканцы рыхтуюць дэсант у Польшчу

19.09.2019 15:45
Каля 20 тысяч жаўнераў арміі ЗША прыбудуць у Польшчу ў ІІ квартале 2020-га года.
Żołnierze amerykańscy w bazie Hohenfels w Niemczech
Żołnierze amerykańscy w bazie Hohenfels w NiemczechU.S. Army, Gary L. Kieffer

Яны возьмуць удзел у найбуйнейшых манеўраў амерыканскай арміі на тэрыторыі Польшчы «Defender-20». У Польшчу перакінуць І кавалерыйскую дывізію арміі ЗША, піша штодзёнка «Rzeczposplita»

Вясной 2020-м года НАТО плануе ў Еўропе правядзенне буйных вайсковых манеўраў «Defender-20». Вучэнні адбудуцца на тэрыторыі 4 краін: Польшчы, Нямеччыны, Галандыі ды Бельгіі. Выданне паведамляе, што ўдзел у манеўрах возьмуць 20 тысяч амерыканскіх жаўнераў, таксама ЗША перакінуць у Еўропу 1500 адзінак баявой гусенічнай тэхнікі.

З польскага боку ў манеўрах будуць удзельнічаць 2 тысячы жаўнераў, таксама як вайсковыя сілы Францыі, Нямеччыны, Бельгіі, Галандыі, Латвіі, Летувы ды Эстоніі. Манеўры будуць доўжыцца некалькі месяцаў: з сакавіка па жнівень.

Выданне зазначае, што дадзеныя манеўры будуць ня толькі экзаменам для Польшчы на здольнасць прыняць вялікі вайсковы кантынгент сіл НАТО. Выданне зазначае, што вучэнні могуць быць выкарыстаныя як нагода для павелічэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы.

Цяпер на польскай тэрыторыі дыслацыраваныя 4.5 тысячы амерыканскіх жаўнераў. Польскі ўрад дамовіўся з амерыканскімі ўладамі пра павелічэння дадзенага кантынгенту на тысячы жаўнераў. Пасля вучэнняў частка амерыканскіх сілаў можа застацца ў Польшчы. Аднак канчатковае рашэнне, яшчэ не прынятае, піша выданне.

юл