Беларуская Служба

Сірыя развальваецца на кавалкі

25.10.2019 16:15
Фармальна большасць тэрыторыі Сірыі пасля вынішчальнай вайны знаходзіцца цяпер пад кантролем сірыйскага ўраду.
Аўдыё
Прэзідэнт Сірыі Башар АсадEPA/SANA HANDOUT Dostawca: PAP/EPA

Аднак гэты кантроль часта вельмі фармальны. Насамрэч Сірыя распадаецца на шэраг кавалкаў, якія маюць рэальную аўтаномію. У бліжэйшыя гады сітуацыя ня зменіцца.

Пасля 8 год вайны канфлікт у Сірыі паволі заціхае. Краіна падзеленая дэ-факта на некалькі частак. Каля двух трацін тэрыторыі кантралюе рэжым Башара Асада пры дапамозе расейскіх ды іранскіх войскаў.

Каля траціны тэрыторыі кантралююць сірыйскія курды. Да нядаўна гэта былі аўтаномныя ад сірыйскага рэжыму тэрыторыі. Аднак пасля нядаўніх атак турэцкай арміі па памежным з Турэччынай рэгіёне, курды заявілі пра дамоўленасць з урадам Асада аб вяртанні пад кантроль Дамаску. На турэцка-сірыйскай мяжы з’явяцца ўрадавыя войскі.

У Расеі заяўляюць пра канчатковую перамогу ў вайне, якая завершылася тым, што ўрад Башара Асада вярнуў кантроль над большасцю краіны. Гэта заўчасныя заявы, перакананы аналітык Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан.

Насамрэч сітуацыя ў Сірыі больш складная. У перспектыве бліжэйшых год не выпадае гаварыць пра Сірыю, як адзіную і моцную дзяржаву, прагназуе эксперт, як і пра тое, што Расея перамагла ў сірыйскім канфлікце.

Слухайце размову ў аўдыё файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч