Сярэднестатыстычная польская жанчына мае 45 гадоў, жыве ў горадзе, нарадзіла сваё першае дзіця да трыццаці гадоў і, паводле статыстыкі, перажывае свайго мужчыну больш чым на сем гадоў. Сярэднестатыстычны паляк маладзейшы і жэніцца пазней.
Згодна з дадзенымі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, сярэднестатыстычная польская жанчына больш чым на тры гады старэйшая за сярэднестатыстычнага польскага мужчыну. Жанчыны ўпершыню выходзяць замуж каля 28 гадоў, мужчыны ў сярэднім на два гады пазней. Калі адбываецца развод, то ёй каля 41 года, а мужчыне амаль 44.
Сярэднестатыстычная польская жанчына нараджае сваё першае дзіця ў 29 гадоў.
Калі палякі вырашаюць эміграваць, яны найчасцей выбіраюць тры краіны: Германію, Вялікабрытанію і Нідэрланды. Сярэднестатыстычная эмігрантка мае каля 40 гадоў і паходзіць з гораду, тое ж самае тычыцца і эмігрантаў мужчын.
Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што польскія жанчыны жывуць больш чым на сем гадоў даўжэй, чым польскія мужчыны. Жанчыны часцей за ўсё паміраюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў пасля 82 гадоў. Мужчыны часцей за ўсё паміраюць ад той жа прычыны, але ў сярэднім каля 73 гадоў.
Цяпер сярэднестатыстычны мужчына можа разлічваць пражыць 61,62 года ў добрым здароўі. Для жанчын гэтая лічба вышэйшая – 65 гадоў.
ПР/юл