Парламент у Беларусі зведзены да пазбаўленага значэння палітычнага органу. Таму нядзельныя выбары не выклікалі асаблівых эмоцый.
Дзяржаўная прапаганда падкрэслівала ролю моладзі. Паявілася больш кандыдатаў, выхадцаў з БРСМ.
– Выбіраючы паміж досведам і маладосцю, я раблю стаўку на другое. Гэта нашая будучыня, – цытавала Дзмітрыя Карпінчыка «Беларусь сегодня».
Аналітыкі спекулююць, што Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца да перадачы ўлады ў палове 20-х гадоў старэйшаму сыну Вітктару.
Змена пакалення назіраецца і па другім боку. Дваццацігодкі з Моладзевага блоку, які змагаюцца за змяненне наркотыкавага заканадаўства, лібералізацыю прызыву ў войска і адмену размеркавання, правялі на шмат больш творчую кампанію, чым традыцыйная апазіцыя.
– Мы не верым у перамогу, але верым у тое, што моладзь прачнецца. Прыйшоў час памяняць старую наменклатуру, – кажа Даніла Лаўрэцкі з Моладзевага блоку.
ав