Такія ацэнкі выбарчай кампаніі 2019 года далі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Дадзеная ініцыятыва дзейнічае з 2008 года. Яе заснавалі праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінкскі камітэт.
Падчас сёлетняй кампаніі па назіранні за выбарамі ініцыятыва задзейнічала 42 доўгатэрміновых і 150 кароткатэрміновых назіральнікаў на 204 участках. У асноўны дзень галасавання пяць назіральнікаў кампаніі былі пазбаўлены акрэдытацыі.
Учора кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" агучыла вынікі маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Гэта былі не выбары, а поўная дэградацыя - тлумачыць адзін з каардынатараў кампаніі Алег Гулак з Беларускага Хельсінскага камітэта.
Слухайце аўдыё
Размаўляў Юры Ліхтаровіч