Фундаментам палітыкі польскага ўраду будзе клопат пра асноўныя каштоўнасці - любоў да сям’і, павага да гістарычнай спадчыны і моцная дзяржава – гаворыць у інтэрв'ю часопісу «Sieci» прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Кіраўнік ураду сцвердзіў, што палітыцы ўраду пагражаюць дзве крайнасці. Першая з іх, паводле яго, «апалагеты нейкай ідэалагічнай рэвалюцыі, якія хочуць ударыць у сям’ю». Другая – «шавіністычна-нацыяналістычная крайнасць, якая, на здзіўленне, у многіх момантах падобная да мэтаў расійскай палітыкі». Матэвуш Маравецкі зазначыў, што гэтыя дзве плыні ён рашуча не прымае.
Палітык сказаў, што ўрад у сваёй палітыцы звяртаецца да грамадскай салідарнасці і хрысціянскай думкі. Прэм’ер бачыць у іх «крыніцу клопату пра годнасць чалавека, аб тым, каб ніхто не быў выкарыстаны, занядбаны».
Матэвуш Маравецкі таксама звярнуўся да тэмы прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе. Ён расказаў, што заўзее прэзідэнту Анджэю Дудзе. Прэм’ер дадаў, што цяперашні прэзідэнт з’яўляецца дасведчаным палітыкам, які далёкі ад грэбавання контркандыдатамі. Паводле прэм’ера, яго характарызуе эфектыўнасць і клопат пра грамадзянаў з кожнай грамадскай групы.
ав