Беларуская Служба

Гімн Расіі не прагучыць на Алімпіядзе

10.12.2019 12:41
Учорашняе рашэнне выканаўчага камітэту WADA стала наступствам міжнароднай праверкі Расійскага антыдопінгавага агенцтва.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Твор Аляксандрава і Міхалкова не пачуюць удзельнікі алімпіяды ў Токіа і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, таксама «Расія – святая наша дзяржава» не залунае ў Катары на Чэмпіянаце свету па футболе, піша Dziennik Gazeta Prawna. Гэта вынік чатырохгадовай забароны, якую Міжнароднае антыдопінгавае агенцтва (WADA) наклала на Расійскую Федэрацыю.

Расія на працягу доўгага часу мае сур’ёзныя праблемы з допінгам. Пасля Зімовай алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе, аказалася што ў Расіі дзейнічае арганізаваная і цэнтралізаваная сістэма фальсіфікацыі антыдопінгавых тэстаў. Неверагодна, але ў падмене аналізаў мачы спартоўцаў удзельнічалі крамлёўскія спецслужбы. Міжнародны Алімпійскі Камітэт ужо не змог злагодзіць такі скандал і быў вымушаны пазбавіць некалькіх расійскіх атлетаў алімпійскіх медалёў.

Нягледзячы на скандалы і ўвагу міжнародных спартовых структураў да ўжывання допінгу расійскім спартоўцамі, парушэння не спыніліся.

Учорашняе рашэнне выканаўчага камітэту WADA стала наступствам міжнароднай праверкі Расійскага антыдопінгавага агенцтва. Расія працягвала дэзынфармаваць міжнародныя структуры, апроч таго прыкладала ўсе намаганні, каб ачарніць і зняславіць Рыгора Родчэнкава. Менавіта, дзякуючы былому кіраўніку Расійскага антыдопінгавага агенцтва Родчэнкаву маштаб злачынстваў сярод расійскай спартоўцаў выйшлі на свет белы.

Расія ўжо заявіла, што абскардзіць рашэнне выканкаму WADA у швейцарскім Арбітражным спартовым судзе, падсумавалі тэму ў выданні Dziennik Gazeta Prawna. 

эж