Беларуская Служба

Калі выхад Вялікабрытаніі з ЕС стаў фактам, неабходна задумацца, як на ім зарабіць

31.01.2020 15:00
Як уваскрэсіць у паляках прагматычны дух народа, які быў як у няволі, так і доўгія гады часткай магутнай імперыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ Ink Drop

Юрыст ды эканаміст Кшыштаф Кэмпа (Krzysztof Kępa) у выданні Dziennik Gazeta Prawna друкуе свае разважанні пра выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза. Паводле ягоных словаў, у Лондане, асабліва ў так званым Сіты, дзе сканцэнтраваныя фінансавыя паслугі, дамінуе наступны погляд: што ж, рашэнне прынята, нельга ўжо плакаць над разлітым малаком, а неабходна дасягнуць як мага больш карыснай гандлёвай дамоўленасці з ЕС, падумаць, ці на гэтай сітуацыі ўдасца зарабіць грошы, а калі так, то як і колькі.

Такое стаўленне можа быць незразумелае для палякаў, якія значна больш эмацыйна падыходзяць да кантактаў з краінамі гэтак званага Захаду. У гэтым падыходзе можна заўважыць польскія комплексы: або палякі мяркуюць, што яны не пасуюць да Заходняй Еўропы, або ў іх патрабавальны тон, маўляў, Польшча – гэта Хрыстос народаў, яна пакутавала за іншых, а Вялікабрытанія выходзіць з ЕС, паколькі ангельцам надакучыў ужо гэта «еўракалгас» і дыктат немцаў. Абодва падыходы прадстаўляюць глыбокія комплексы і нізкую самаацэнку палякаў. Як ад іх пазбыцца? Уваскрэсіць прагматычны дух народа, які быў як у няволі, так і доўгія гады часткай магутнай імперыі. І спытаць сябе: як мы можам зарабіць на брэксіце?

нг