Беларуская Служба

Людміла Казлоўска і гульня Пуціна ў Малдове

27.05.2020 20:39
СМІ: Лаканічнае тлумачэнне Генпракуратуры Малдове не мусіць сведчыць аб невінаватасці кіраўнічкі Фонду „Адкрыты дыялог”.
Od lewej: Frank Schwabe, Ludmiła Kozłowska i jej mąż Bartosz Kramek
Od lewej: Frank Schwabe, Ludmiła Kozłowska i jej mąż Bartosz Kramek TWITTER.COM/OPEN DIALOG FOUNDATION

Пасля палітычных „землятрусу” ў Малдове генеральны пракурор згаданай краіны хоча праверыць, хто стаіць за закрыццём расследавання справы кіраўнічкі Фонду „Адкрыты дыялог” Людмілы Казлоўскай.

Жанчыну абвінавачвалі, сярод іншага, у незаконным фінансаванні апазіцыі, адмыванні грошай і сувязях з расійскімі спецслужбамі, нагадвае ў буйным артыкуле старонка tvp.info.

Паводле яе, рашэнне аб закрыцці расследавання мела палітычны характар, а лаканічнае тлумачэнне Генеральнай пракуратуры не гучыць пераканаўча і не абавязкова сведчыць аб невінаватасці Казлоўскай.

„Аляксандр Стaянoглa згадваў у інтэрв'ю найбуйнейшаму рускамоўнаму парталу ў Малдове NewsMaker, што падчас праверкі расследавання высветлілася, што „няма ніякіх доказаў”, а пракуратура вычарпала ўсе магчымасці іх збору”. Паводле tvp.info, сама заява аб падазрэнні ў незаконным і палітычна матываваным разбіральніцтве недастатковае для таго, каб апраўдаць Казлоўску.
 
Старонка звяртае ўвагу на дзве справы, датычныя закрыцця пракуратурай справы кіраўнічкі Фонду „Адкрыты дыялог”. Па-першае, на бягучую палітычную сітуацыі ў Малдове, а па-другое, на постаць самога генпракурора, які закрыў расследаванне.

„Некаторыя польскія СМІ, якія традыцыйна выступаюць у абарону Казлоўскай, адразу заўважылі рашэнне Стaянoглы. З'явілася інфармацыя, што Малдова здымае абвінавачванні з Казлоўскай. Аднак варта звярнуць увагу на некалькі спраў, пра якія гэтыя СМІ (спрыяльныя Фонду „Адкрыты дыялог”, якія атакуюць польскія ўлады і службы за цвёрдую пазіцыю ў адносінах да Казлоўскай) не паведамляюць. Хоць артыкулы ў прэсе называюць Стaянoглу „пракурорам з рознакаляровай біяграфіяй”, то не ўспамінаюць пра адну важную справу”, - паведамляе tvp.info

Старонка нагадвае, што Аляксандр Стaянаглa паходзіць з Камрата - галоўнага адміністрацыйнага цэнтра аўтаноміі Гагауза. Ён быў пракурорам Гагаузіі (1995-2001), намеснікам генеральнага пракурора Малдовы (2001-2007), а потым дэпутатам парламента. Ён узначальваў дэлегацыю парламента Малдовы ў Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (2009-2014), а таксама кіраваў групай дружбы паміж малдаўскім парламентам і расійскай Думай (2011-14).  

Сябры ў Фейсбуку

„Мяркуючы па Фэйсбуку руская мова займае важнае месца ў жыцці Стaянoглa і яго блізкіх. Дарэчы, сярод сябраў Генпракурора ў сацыяльных медыях, шмат расейцаў, якія распаўсюджваюць расейскую прапаганду ў Малдове і ўдзельнічаюць у рэалізацыі ініцыятыў, карысных з пункту гледжання Крамля”, - чытаем у артыкуле.

Гаворка ідзе не толькі пра актывістаў прарасійскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Малдове, альбо журналісты са сродкаў масавай інфармацыі з Расіі і Малдовы, але таксама гісторыкаў, палітолагаў і аналітыкаў, вядомых сваёй датычнасцю да маскоўскай інфармацыйнай вайны. У Стaянoглы ёсць супольныя сябры з Казлоўскай, якія таксама  крытычна ставяцца да кіраўніка кіроўнай Дэмакратычнай партыі Малдовы Уладзіміра Плахатнюка, як сам пракурор і кіраўнічка Фонду „Адкрыты дыялог”. Ці паўплывала гэта на рашэнне аб закрыцці справы ў пракуратуры?,  – задумоўваецца tvp.info.

Старонка нагадвае, таксама пра тое, што ў прыхільных Казлоўскай СМІ не прачытаем таксама расійскія кантакты Стaянoглы, які стаў генпракурорам у лістападзе 2019 года, калі саюзнікі Масквы ўзялі поўную ўладу ў Малдове. „Польскія абаронцы Казлоўскай прадстаўляюць закрыццё расследавання супраць яе ў Малдове, як чарговы доказ беспадстаўнасці дзеянняў, якія супраць кіраўнічка фонду распачалі таксама польскія ўлады. Раней з гэтай мэтай яны падкрэслівалі прызнанне Казлоўскай уладамі Бельгіі статусу рэзідэнта Еўрасаюза. Гэта дарэчы вялікая заслуга Гія Верхофштата, які здавён падтрымлівае Казлоўскую і праводзіць на еўрапейскім форуме варожую ў дачыненні да Польшчы палітыку.

У той жа час tvp. info падкрэслівае, што аўтары аднаго з артыкулаў пра кіраўнічку Фонду „Адкрыты дыялог” пераконваюць, што Бельгія прадаставіла Казлоўскай статус рэзідэнта ЕС пасля кансультацый з бельгійскімі спецслужбамі VSSE і ADIV / SGRS. Аднак яны не згадваюць пра тое, што ў бельгійскіх службах зараз праходзіць шырокая праверка ў сувязі з падазрэннямі ў глыбокай расейскай інфільтрацыі.

Расійскі агент

У студзені газета Die Tijd напісала, што яшчэ ў 2019 годзе орган, які кантралюе бельгійскія службы (так званы Comite R), распачаў расследаванне па 20 справах. 15 з іх датычаць службы ваеннай разведкі ADIV, а пяць VSSE. Годам раней у Бельгіі разгарэўся скандал пасля выяўлення інфармацыі, што афіцэр ADIV перадаў сакрэтную інфармацыю расейскаму агенту. „Аднак журналісты, якія пішуць пра выключнае абыходжанне Бельгіі з Людмілай Казлоўскай, не заўважаюць гэтай інфармацыі”, - адкрэслівае аўтар тэксту, дадаючы, што расследаванне справы Казлоўскага было толькі адным з некалькіх дзясяткаў, якіх у лютым загадаў праверыць новы генпракурор Малдовы.

„Абвінавачанні, якія папярэднія ўлады Малдовы выставілі Казлоўскай, а таксама папярэдні даклад камітэта малдаўскага парламента аб Фондзе „Адкрыты дыялог”, польскія і заходнія абаронцы Казлоўскай назвалі неаб'ектыўнымі і палітызаванымі. Тыя ж журналісты і палітыкі не бачаць у рашэнні прарасейскай генеральнай пракуратуры, цалкам паслухмянай уладам, нічога падазронага. Ці лічаць яны, што цяперашнія ўлады Малдовы, найбольш прарасейскія на працягу дзесяцігоддзяў, больш аб'ектыўныя і сумленныя, чым іх празаходнія папярэднікі?, задумоўваецца tvp.info

Акрамя таго, на якой падставе можна думаць, што адмена абвінавачанняў з боку палітызаванай малдаўскай пракуратуры азначае, што польскія службы памыляюцца ў дачыненні да кіраўнічкі Фонду „Адкрыты дыялог” Людмілы Казлоўскай? Што на самой справе азначае рашэнне малдаўскай пракуратуры? Толькі тое, што па палітычных прычынах цяперашнія ўлады ў Кішынёве вырашылі выкарыстаць справу Казлоўскай супраць папярэднікаў. Гэтая ўлада таксама робіць шмат, каб Малдова назаўсёды трапіла ў абдымкі Расіі”, - канстатуе аўтар артыкула на старонцы tvp.info Антоні Рыбчыньскі.

Увесь артыкул даступны на tvp.info.