X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Анджэй Дуда ўступіў на пасаду прэзідэнта Польшчы

06.08.2020 13:45
Прэзідэнт Дуда падзякаваў сваім канкурэнтам, якія, па яго словах, спрыялі таму, што палякі масава пайшлі да выбарычых ўрнаў
Аўдыё
  • Далей Анджэй Дуда вылучыў пяць прыярытэтаў на наступныя 5 гадоў свайго прэзідэнцтва:
Inauguracja II kadencji Prezydenta RP. Prezydent Andrzej Duda wygłasza orędzie
Inauguracja II kadencji Prezydenta RP. Prezydent Andrzej Duda wygłasza orędziePAP/Radek Pietruszka

6 жніўня Анджэй Дуда афіцыйна распачаў другі тэрмін на пасадзе прэзідэнта Польшчы. Прысяга прэзідэнта адбываецца на фоне эпідэміі каранавіруса і байкоту цырымоніі з боку шэрагу відных польскіх палітыкаў. 

48-гадовы Анджэй Дуда склаў прысягу прэзідэнта перад Нацыянальным сходам Польшчы – сумесным пасяджэннем дзвюх палатаў парламенту Сейма і Сената.

Урачыстую клятву зачытала старшыня Сейма Эльжбета Вітэк

-Уступаючы па волі народа на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшча, я ўрачыста клянуся, што захаваю вернасць палажэнням канстытуцыі, буду няўхільна ахоўваць годнасць народа, незалежнасць і бяспеку дзяржавы, а дабрабыт Айчыны і дабрабыт грамадзян будуць для мяне заўсёды вышэйшым загадам. Ды дапаможа мне бог!

Пасля ўрачыстага ўступлення на пасаду прэзідэнта Польшчы Анджэй Дуда выступіў перад Нацыянальным сходам з праграмнай прамовай, у якой акрэсліў прыярытэтныя кірункі сваіх чарговых пяці гадоў урадавання.

Анджэй Дуда распачаў сваю прамову ад спасылкі да гістарычнай Канстытуцыі 3 траўня 1791 года:

-Нашы вялікія продкі запісалі надзвычайна важныя словы ў Канстытуцыі 3 траўня. Гэтыя словы аказаліся вельмі актуальнымі цягам апошніх дзён, тыдняў, і таксама сёння: «Усякая ўлада бярэ свой пачатак з волі народа». Польскі народ выразіў сваю волю падчас выбараў. Палякі маюць права вырашыць, хто будзе іх прэзідэнтам, галавой дзяржавы і палякі вырашылі!

Далей прэзідэнт Дуда казаў аб сваім моцным мандаце, які вынікае з высокай яўкі на выбарах. Анджэй Дуда падзякаваў сваім канкурэнтам, якія, па яго словах, спрыялі таму, што палякі масава пайшлі да выбарычых ўрнаў:

-Гэта заўжды было нашай мэтай, нас, польскіх дэмакратаў. Каб гэты мандат быў моцны, каб яўка была, як мага вышэйшая. І сёння мы гэта маем. Спадзяюся, што ўдзел палякаў у будучых выбарах будзе яшчэ большы і гэта заданне для ўсіх нас. Каб праз 5 гадоў яўка была большая за 70%, ці нават яшчэ вышэйшая! Ставім вялікае заданне на будучыню.

Далей Анджэй Дуда вылучыў пяць прыярытэтаў на наступныя 5 гадоў свайго прэзідэнцтва:

-Гэтыя ключавыя пытанні – сям'я, бяспека, праца, інвестыцыі і годнасць. Гэтыя пяць слупоў сімвалізуюць Польшчу, якая здольная абʼядноўваць традыцыі і сучаснасць. Дзве гэтыя каштоўнасці не супярэчаць адна адной. Гэта Польшча маіх мараў – амбіцыйная, якая хутка развіваецца, інавацыйная, але таксама, Польшча, якая памятае аб сваіх каранях, сваёй гісторыі, ідэнтычнасці, аб сваіх традыцыях.

У сваім звароце да Нацыянальнага сходу прэзідэнт Анджэй Дуда таксама асабліва адзначыў неабходнасць палітычнага супрацоўніцтва, нягледзячы на рознагалоссі, і падзякаваў выбарцам за актыўны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.

Адметна, што 5 гадоў таму, калі Дуда ўпершыню ўступаў на пасаду прэзідэнта Польшчы, адным са сваіх прыярытэтаў ён назваў «будову супольнасці». Ад таго моманту мінула пяць гадоў і відавочна, што прэзідэнт са сваім абяцаннем не справіўся, а падзел палякаў, палярызацыя грамадства толькі паглыбілася.

Пра гэта сведчыць, напрыклад, той факт, што ключавыя апазіцыйныя палітыкі праігнаравалі другую інагурацыю прэзідэнта Анджэя Дуды. Мэр Варшавы нядаўні кандыдат апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» на пасаду прэзідэнта Польшчы Рафал Тшаскоўскі не ўзяў удзелу ў Нацыянальным сходзе.

Інагурацыю не праігнаравалі іншыя праціўнікі цяперашняга кіраўніка дзяржавы: лідар «Вясны» еўрадэпутат Роберт Бедрань, старшыня Сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш і дэпутат «Канфедэрацыі» Кшыштаф Босак.

Адмента, што на інагурацыю не прыбылі і былыя прэзідэнты Лех Валэнса і Браніслаў Камароўскі. З былых прэзідэнтаў у парламенце прысутнічаў толькі Аляксандр Квасьнеўскі. Адзіны прэзідэнт Польшчы, якому як і Анджэю Дудзе ўдалося кіраваць краінаў на працягу двух тэрмінаў з 1995 па 2005.

Вяртаючыся да абяцанняў дзейснага прэзідэнта «будаваць польскую супольнасць». На працягу першых пяці гадоў Анджэй Дуда рэдка выказваўся дастатковай самастойнасцю ад свайго палітычнага асяроддзя, а менавіта не пярэчыў рашэнням лідару кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраславу Качыньскаму.

Некаторыя аглядальнікі тлумачылі такую пасіўную пазіцыю прэзідэнта намаганнем застацца ў Прэзідэнцкім палацы на другі тэрмін, а канфлікт з Качыньскім пазбавіў бы Дуду магчымасці пераабрання.

Паводле Канстытуцыі Польшчы, прэзідэнцкія паўнамоцтвы абмежаваныя двума тэрмінамі па 5 гадоў. Падчас свайго другога тэрміну Анджэй Дуда ўжо не павінен клапаціцца пра падтрымку партыйных структур, ці будзе гэтага разуменне дастаткова, каб Анджэй Дуда нарэшце стаў прэзідэнтам усіх палякаў.

IAR/PR/эж