Беларуская Служба

8 жніўня гадавіна вайны ў Грузіі

08.08.2020 12:02
У 2008 годзе 8 жніўня пачалася ваенная аперацыя грузінскіх войскаў супраць аўтаномнай Рэспублікі Паўднёвая Асеція.
Аўдыё
  • 2008 годзе 8 жніўня пачалася ваенная аперацыя грузінскіх войскаў супраць аўтаномнай Рэспублікі Паўднёвая Асеція.
   2008 .
Вайна ў Грузіі 2008 г.Map of the Russo-Georgian War/ CC BY-SA 3.0

Гэта прывяло да першай адкрытай ваеннай аперацыі Расеі ў дачыненні да краінаў былога СССР ў ХХІ стагоддзі.

Хто вінаваты ў гэтай вайне?

Канфлікт стаў вынікам доўгіх непаразуменняў паміж грузінскім кіраўніцтвам і паўднёваасецінскім. Гісторыя канфлікту ідзе сваімі каранямі ў 1919 – 1920 гг., калі асеціны патрабавалі абвяшчэння незалежнай дзяржавы. Другі канфлікт – з пачатку 90-х, калі пасля таго, як Грузінская ССР абвесціла сваю незалежнасць, Паўднёвая Асеція заявіла аб выхадзе са складу Грузіі.

У 1992 годзе ў Паўднёвай Асеціі адбыўся рэферэндум па пытаннях незалежнасці і аб’яднання з Расіяй, які падтрымала 98 адсоткаў грамадзян, гэта і сталася прычынай канфлікту.

Пасля вайсковых канфліктаў паміж грузінамі і асетынамі на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі быў уведзены кантынгент расійскіх міратворцаў, якія мелі мандат ААН.

З 90-х гадоў гэтая тэрыторыя існавала па-за палітычным і эканамічным кантролем Грузіі, і цалкам забяспечвалася з боку Расіі, мясцовай валютай быў расійскі рубель, выдаваліся расійскія пашпарты, «рэспубліка» не мела ніякіх абавязкаў перад Тбілісі.

З прыходам да ўлады ў Грузіі Міхаіла Саакашвілі сітуацыя ў рэгіёне зноў пачала быць напружанай 

Саакашвілі пачаў праводзіць палітыку аб’яднання ўсіх тэрыторыяў Грузіі. Даволі паспяхова былі ліквідаваныя сепаратысцкія тэндэнцыі ў Аджарыі, на чарзе былі Паўднёвая Асеція і Абхазія.

Прызнанне Косава, яшчэ больш узмацніла сепаратысцкія тэндэнцыі ў Паўднёвай Асеціі.

Каб пазбегнуць адлучэння аддзялення, грузінскі бок пачаў вайсковую аперацыю з мэтай «усталявання канстытуцыйнага парадку». Перад гэтым бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакацыях і абстрэлах мірных жыхароў.

Ваенныя дзеянні распачаліся ноччу з 7 на 8 жніўня 2008 году з масавага абстрэлу Цхінвалі ў Паўднёвай Асеціі

Ужо ранкам 8 жніўня грузінскія войскі занялі горад. У гэты ж дзень у вайну ўступілі расійскія войскі. 58-я расійская армія ўвайшла на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі. Расійская ваеннае ўмяшальніцтва атрымала назву «аперацыя па прымушэнню грузінскага боку да міру». А на наступны дзень да вайсковых дзеянняў далучылася і іншая сэпаратысцкая рэспуліка Абхазія. Ваенна-тэхнічная перавага была на баку Расіі, агульная колькасць вайскоўцаў якія прынялі ўдзел у канфлікце каля 30 тыс. З боку Грузіі – 17 тыс.

Вайсковыя дзеяння працягваліся да 12 жніўня і скончыліся поўным разгромам грузінскіх войск і пагрозай захопу Тбілісі.

У выніку вайсковых дзеянняў, па розных дадзеных, загінула з усіх бакоў больш дзвюх тысяч чалавек. Большасць ахвяраў было сярод мірных грамадзян Паўночнай Асеціі. Пасля канфлікту, Паўднёвая Асеція і Абхазія аб’явілі аб выхадзе са складу Грузіі і абвясцілі сябе незалежнымі рэспублікамі, якія прызналі Расія, Нікарагуа, Венесуэла, мікрадзяржава Науру і Сірыя ў 2018.

Павал Усаў