Беларуская Служба

Беларусы Польшчы далі Лукашэнку 3 галасы

09.08.2020 20:58
Грамадскія актывісты агучылі вынікі альтэрнатыўнага галасавання пад Амбасадай Беларусі ў Варшаве.
Альтэрнатыўнае галасаванне ў ВаршавеЭ.Жолуд

На альтэрнатыўным галасаванні ў Варшаве за Лукашэнку прагаласавала 3 чалавекі.

У Варшаве падлічылі вынікі альтэрнатыўнага галасавання. 2348 чалавек прагаласавала за Святлану Ціханоўскую. На Аляксандра Лукашэнку аддадзена толькі 3 галасы.

Для параўнання ў Амбасадзе на афіцыйным галасаванні змагло ўзяць удзел толькі 250 чалавек.

У Мінску ўлады агучылі зусім іншыя вынікі афіцыйных экзіт-полаў: Лукашэнка 79%, Святлана Ціханоўская - 7%.

эж