Беларуская Служба

Пуцін можа выкарыстаць крызіс у Беларусі з мэтай паглыблення інтэграцыі з Расіяй

15.09.2020 12:25
Аднак, беручы пад увагу гісторыю Украіны, гэта можа быць рызыкоўным, канстатуе Руслан Шошын.
 a
Аляксандр Лукашэнкa і Уладзімір ПуцінPAP/EPA/KREMLIN HANDOUT

Невядома, ці ў Сочы абмяркоўвалася пытанне паглыблення інтэграцыі ў рамках, падпісанага яшчэ ў 1999 годзе, пагаднення аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі. У апошнія гады былі складзеныя нават адпаведныя дарожныя карты, але Лукашэнка не пагадзіўся на апошнюю, якая прадугледжвала стварэнне сумесных органаў наддзяржаўнай улады і ўвядзення агульнай валюты, нагадвае Руслан Шошын у выданні Rzeczpospolita.

„З аднаго боку, сённяшняя пазіцыя Лукашэнкі слабая, як ніколі, і гэта азначае, што Масква можа прымусіць яго пайсці на сур'ёзныя саступкі, на якія раней не пагаджаўся”, - кажа вядомы беларускі палітолаг Аляксандр Класкоўскі. – Аднак з другога боку, Масква таксама рызыкуе, паколькі Лукашэнка страціў легітымнасць не толькі на Захадзе, але і ў вачах беларускага грамадства. Любыя дамоўленасці, заключаныя з ім, могуць быць скасаваны пасля змены ўлады ў Мінску”, - дадае Класкоўскі.

Тым больш, што Крэмль пралічыўся і раней, заключаючы дамовы з Віктарам Януковічам у снежні 2013 года падчас рэвалюцыі, якая ішла ў Кіеве. Нагадваем, тагачасны прэзідэнт Украіны адправіўся тады ў Маскву і падпісаў з Уладзімірам Пуціным ажно 14 дакументаў. Дамоўленасці тычыліся энергетычнага супрацоўніцтва, сумеснай вытворчасці ўкраінскіх самалётаў Ан і нават будаўніцтва „транспартнага пераходу” праз Керчанскі праліў (з Расіі ў Крым).

Тады Масква таксама заявіла аб падтрымцы ўкраінскай эканомікі ў памеры 15 млрд. долараў. Да таго, як Януковіч уцёк у Расію, Крэмль пералічыў 3 мільярды, за якія Масква і Кіеў судзяцца да гэтай пары. Праз амаль тры месяцы пасля дамоўленасцей, заключаных з Януковічам, Расія анексавала ўкраінскі Крым, а на Данбасе пачалася вайна.

„У Маскве лічаць, што Беларусь - другі брыльянт у супольнасці славянскіх нацый пасля Украіны. Расія страціла Украіну на дзесяцігоддзі. Улады ў Маскве не могуць дазволіць уцячы Беларусі, бо гэта была б гістарычная параза”, - кажа расійскі аглядальнік і палітолаг Аркадзь Дубноў.

Паводле яго, Расія будзе падтрымліваць уладу Лукашэнкі, пакуль не падрыхтуе асновы для перадачы ўлады, якая будзе на карысць Маскве.

Праціўнікі рэжыму ў Мінску вырашылі напісаць ліст у Маскву. Галоўная суперніца Лукашэнкі на жнівеньскіх выбарах Святлана Ціханоўская, якая знаходзілася ў Літве, папярэдзіла Пуціна, што любое пагадненне, заключанае з рэжымам Лукашэнкі, „не будзе мець юрыдычнай сілы”.

„ Беларускі народ адмовіўся падтрымліваць Лукашэнку на выбарах. Шкада, што вы вырашылі весці дыялог з узурпатарам, а не з беларускім народам”, - напісала Ціханоўская ў сваім профілі ў месенджары Telegram.

Крыху больш асцярожна на гэты конт выказаўся, створаны ў Мінксу Каардынацыйны савет.

„Каардынацыйны савет ніколі не будзе імкнуцца да пагаршэння адносін паміж Беларуссю і Расіяй, як гэта спрабуюць прадставіць беларускія ўрадавыя СМІ. Мы падтрымліваем развіццё беларуска-расійскіх адносін ва ўсіх сферах”, - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце савета.

„Гэтак званы „стары” Захад не пойдзе на абвастрэнне сітуацыі з „ядзернай” Расіяй”, - кажа ў размове з выданнем Rzeczpopolita Аркадзь Дубноў.

аз