X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

П. Усаў: Ёсць пагроза, што Ціханоўская застанецца толькі сімвалам

07.10.2020 15:18
Народны прэзідэнт Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлеркай Германіі Ангелай Мэркель.
Аўдыё
  • П. Усаў Ёсць пагроза, што Ціханоўская застанецца толькі сімвалам
                  , , 5  2020 .
Лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў акцыі пратэсту супраць палітычнай сітуацыі ў Беларусі перад Брандэнбургскай брамай у Берліне, Германія, 5 кастрычніка 2020 года. PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Народны прэзідэнт Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлеркай Германіі Ангелай Мэркель – адной з самых уплывовых палітыкаў у Еўразвязе. Некалькі дзён таму Ціханоўская сустрэлася з Эманюелем Макронам. Ці сустрэча ў Берліне мае нейкае іншае значэнне, чым сімвалічнае?

Палітолаг Павал Усаў кажа, што каманда Ціханоўскай павінна прадставіць нейкі канкрэтны план дзеяння, інакш яна застанецца толькі сімвалам.

-Па сутнасці, такія сустрэчы маюць выключна сімвалічнае значэнне. Нейкага канкрэтнага працягу гэтыя візіты для беларусаў мець не будуць. Яны ўзмацняюць міжнароднае прызнанне Ціханоўскай як прэзідэнта-электа Беларусі. Але, каб гэты капітал інвеставаць у нейкія сур’ёзныя палітычныя рашэнні, неабходна, каб Ціханоўская прадставіла нейкую фундаментальную праграму дзеяння, каманду прафесіяналаў вакол сябе. Гэта людзі, якія будуць праводзіць рэформы, распрацоўваць накірункі ў развіцці Беларусі. Пакуль мы бачым сімвал Ціханоўскай, але за ім няма інстытуцыянальнага напаўнення. Таму, з аднаго боку, еўрапейцы гатовыя размаўляць, нейкім чынам падтрымліваць дзейнасць Ціханоўскай, з іншага, яны самыя не ведаюць, што рабіць, і ў якім накірунку ісці далей.

З боку Ціханоўскай павінны быць рэальныя прапановы дзейнасці ва ўмовах рэвалюцыйнай сітуацыі. Пакуль гэтага не будзе, Ціханоўская будзе заставацца толькі сімвалам. Гэта ўсё можа пераўтварыцца ў сітуацыю, якая часта здаралася з апазіцыяй: унутранага гета і разбазарвання патэнцыялу. Менавіта так адбылося з Аляксандрам Мілінкевічам.

У далучаным гукавым файле каментар Паўла Усава да выезду з Беларусі дыпламатаў чарговых краін, а таксама ацэнка цяперашняга этапу беларускай рэвалюцыі.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка