Беларуская Служба

У. Падгол: Тры грамадзянскія войны адбываюцца ў Беларусі

21.11.2020 16:40
Улады змагаюцца з уласнымі грамадзянамі, з журналістамі ды хрысціянскімі святарамі.
Аўдыё
Уладзімір Падголradyjo.net

Тры грамадзянскія войны ў Беларусі і адна сусветная (з каранавірусам):

Супраць грамадзянаў, якія спрабуюць зладзіць мірныя пратэсты супроць фальшавання выбараў;

Супраць журналістаў, які паказваюць карныя дзеянні ўладатрымальнікаў супроць мірнага насельніцтва;

Супраць вернікаў, хрысціянаў, святары якіх Касабуцкі і Лепін выступілі з абурэннем супраць злачынцаў пры ўладзе.

За месяц да святкавання Калядаў Лукашэнка аддаў загад вынішчыць з вуліцаў і двароў нацыянальную і хрысціянскую сімволіку. Бел-чырвона-белыя стужкі на адзенні праваслаўных святароў могуць стаць аб’ектам нападу падчас службаў у гонар Радства Хрыстова.

Вайна – гэта супольныя дзеяньні ЭЗ супроць дыктатара і ягоных памагатых. І намер Л. ваяваць з усім светам. Еўразвяз больш не выдзеліць ніводнага еўра рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, усе прызначаныя для Беларусі сродкі будуць накіраваныя на падтрымку грамадзянскай супольнасці, заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль 19 лістапада пасля выніках відэаканферэнцыі Савета міністраў замежных спраў ЕС. Больш таго ЭЗ выступіць супроць уступлення РБ у СГА і супроць крэдытаў МВФ для РБ

У Наваполацку 18 лістапада старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з актывам Наваполацка і Полацкага раёна. На сустрэчы былі дэпутаты з гарадоў-суседзяў, мясцовыя чыноўнікі. Мы адышлі ад прорвы, але не сышлі ад той сітуацыі, якая можа нас дагнаць. Грамадзянская вайна можа быць немінучая. У гэтым вы можаце не сумнявацца. Я не магу маўчаць. Хай мяне заб'юць, але я ніколі не буду здраднікам тым людзям, якія абаранілі свабоду і незалежнасць 75 гадоў таму, якія пабудавалі нашу Беларусь. А цяпер усім дрэнна. Ну як так? Мы ўсе, вы ўсе, СМІ павінны казаць людзям, павінны сустракацца [з людзьмі]. У адваротным выпадку разарвуць краіну.

Што ж гэта за грамадзянскія войны?

Па-першае, паслугачы Л. сфармавалі атрады баевікоў, якія пачалі ладзіць рэйды па дварах, зрэзаць нацыянальную сімволіку і ладзіць бойкі з мясцовымі жыхарамі. Ахварай такой бойкі стаў 31 аднагадовы Раман Бандарэнка. Ён проста выйшаў у двор, каб паглядзець, як хтосьці зрэзвае БЧБ стужкі. Закінулі, як бервяно ў міліцэйскі бусік, там зноў збілі, завезлі ў міліцыю, адтуль у больніцу, дзе ён не прыходзячы ў прытомнасць сканаў.

Лука тут жа заявіў, што Бандарэнка быў пʼяны, Качанава таксама так публічна сказала. Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, перадала «Нашай Ніве» копію лабараторнага аналізу крыві яе сына. У гэтым дакуменце відаць, што этылавага спірту ў крыві Рамана Бандарэнкі няма – у выніку аналізу стаіць 0.

Вайна супраць журналістаў. КДБ унёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў. Спіс з абнаўленнямі зʼявіўся на сайце Камітэта. Калі зірнуць іншых удзельнікаў спіса, то там толькі тэрарысты з міжнародных спісаў.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 16 лістапада прайшла сустрэча з часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі Марцінам Вайцяхоўскім.

Беларускі бок выказаў заклапочанасць «злачыннай дзейнасцю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча праз створаныя імі экстрэмісцкія Telegram-каналы «Нехта» і «Нехта Live», гаворыцца ў паведамленні.

«Польскі бок заклікалі выдаць Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча Беларусі ў самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадскай небяспекі іх злачыннай дзейнасці», – заявілі ў МЗС.

Увечары 19 лістапада ў Менску затрымалі журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку.

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы айцец Сяргей Лепін рэзка асудзіў разгром мемарыялаў Рамана Бандарэнкі: «Не разумею, навошта гэта здзек з партрэтамі забітага, над кветкамі ў яго памяць, навошта гэтае сатанінскае таптанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог...? У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне – яны ўзгоднены? З кім?«.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак у горадзе Мінску. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе, якая была прысвечана актуальным пытанням знешняй палітыкі.

Уладзімір Падгол