Органы мясцовага кіравання - (у Польшчы гэта гміна), у якіх ўлада належыць членам кіроўнай партыі "Права і справядлівасць" (ПіС) атрымалі ў 10 разоў больш сродкаў фінансавай падтрымкі на душу насельніцтва, чым тыя муніцыпалітэты, дзе ўлада ў руках апазіцыі, - паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Такія высновы змяшчаюцца ў справаздачы, якую падрыхтвалі прафесары Павал Свяневіч (Paweł Swianiewicz) і Яраслаў Фліс (Jarosław Flis). Эксперты прааналізавалі размеркаванне 4 млрд злотых (прыкладана 1 млрд долараў) з Урадавага фонду мясцовых інвестыцый (Rządowy Fundusz Inwestycji Lokalnych) паміж 1200 муніцыпальных адзінак.
Аўтары справаздачы вылічылі, што ў гмінах, дзе кіруюць людзі, звязаныя з апазіцыяй (Грамадзянская платформа PO, Польская сяланская партыя PSL і Левыя сілы Lewica) у сярэднім датацыя на душу насельніцтва складае 25,4 злотых, а там, дзе кіруе ПіС - 253 злотых.
- Гэта тычыцца ўсіх муніцыпалітэтаў на тэрыторыі ўсёй Польшчы, нягледзячы на тое, ці яны малыя і бедныя, ці буйныя і багатыя, ці знаходзяцца на менш заможным ўсходзе Польшчы ці на больш багатым захадзе краіны, - адзначаюць Свяневіч і Фліс. Павoдле аўтараў справаздачы, гэта небяспечная з'ява для дэмакратыі і ўсёй сістэмы польскага самакіравання.
- ПіС не атрымае палітычнай выгады, накіроўваючы фінансавыя патокі "сваім" муніцыпалітэтам, - кажа Фліс. Аналіз сітуацыі паказвае, што падобная практыка не дала лепшых вынікаў для ПіС у гэтых адзінках мясцовага кіравання, а па-другое, несправядлівасць будзе выклікаць адмоўныя эмоцыі ў астатніх гмінаў, што адлюструецца падчас будучых мясцовых выбараў, - кажа эксперт у інтэрв'ю выданню Dziennik Gazeta Prawna.
яс