Беларуская Служба

Польскія спецслужбы: Расія і Кітай рэалізуюць супольную інфармацыйную палітыку супраць НАТА

25.02.2021 13:47
У агульнай складанасці 11 абвінавачваняў у адрас Альянсу, размешчаных у кітайскіх і расійскіх СМІ, абвяргае прадстаўнік каардынатара спец-службаў Польшчы.
Kreml wezwał ambasadora w USA w związku z wywiadem, jakiego udzielił Joe Biden
Kreml wezwał ambasadora w USA w związku z wywiadem, jakiego udzielił Joe BidenShutterstock.com / Konstantin Aksenov

У чарговы раз кітайскія і расійскія СМІ прытрымліваюцца агульнай лініі, якая адпавядае нападам расійскай прапаганды на Захад і, у прыватнасці, нападам супраць НАТА, піша прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын у сацыяльнай сетцы Twitter. Палітыка цытуе партал dzieje.pl.

Як ён дадае ў тым жа Twitter, «публікацыі на кітайскіх і расійскіх прапагандысцкіх сайтах даводзяць, што НАТА вядзе агрэсіўную палітыку супраць Расіі».

У агульнай складанасці 11 абвінавачваняў у адрас Альянсу, размешчаных у кітайскіх і расійскіх СМІ, абвяргае прадстаўнік каардынатара спец-службаў Польшчы.

«У артыкуле кітайскага інфармацыйнага агенцтва прыводзіцца тэкст «малавядомага расійскага ваеннага часопісу», аўтары якога сцвярджаюць, што «НАТА рыхтуе ваенны ўдар супраць Расіі», – піша Жарын. І дадае, што «тэкст указвае на ваенны патэнцыял НАТА і апісвае меркаваныя планы Альянсу атакаваць аб'екты, размешчаныя ў Расіі. Артыкул адпавядае тэзісу, які паказвае, што Альянс зʼяўляецца агрэсарам супраць Расіі».

Станіслаў Жарын адзначае, што «матэрыялы, апублікаваныя ў Кітаі, таксама сведчаць аб тым, што ва ўмовах узмацнення ціску з боку НАТА Расія павінна падрыхтаваць прэвентыўны ўдар, каб аслабіць наступальныя магчымасці Альянсу».

Падсумоўваючы, Жарын адзначае, што «наратыў ідзе паводле тыповага паслання Крамля: яны намякаюць, што НАТА і ЗША агрэсіўныя ў адносінах да Расіі; яны сеюць страх, лічаць непазбежным сутыкнення паміж НАТА і Расіяй; яны сцвярджаюць, што палітыкай НАТА Расія вымушана рэагаваць на ваенныя дзеянні; навязваецца перакананне, што Захад панясе паразу ў сутыкненні з расійскай ваеннай моцай». Пра стварэння вобраза ворага НАТА ў Расіі і Кітаі пісалі на партале dzieje.pl.

эж

НАТА плануе стаць важнай дыпламатычнай сілай у свеце

17.02.2021 14:05
Падчас двухдзённай відэаканферэнцыі Енс Столтэнберг пазнаёміць міністраў абароны з прапановамі зменаў.