Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца да павелічэння прысутнасці амерыканскіх войскаў у краіне

11.03.2021 11:31
Пасля падрыхтоўкі неабходнай інфраструктуры, у Польшчу можна будзе перакінуць нават 20 тысячаў жаўнераў ЗША.
Аўдыё
  • Пасля падрыхтоўкі неабходнай інфраструктуры, у Польшчу можна будзе перакінуць нават 20 тысячаў жаўнераў ЗША.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Military_Material/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі і амерыканскі бакі працуюць над рэалізацыяй пагадненняў, датычных інфраструктуры і лагістыкі, якія вынікаюць з двухбаковага пагаднення аб узмоцненым супрацоўніцтве ў галіне абароны, заключанага паміж Польшчай і ЗША ў жніўні мінулага года. Нагадваем, згаданая дамова прадугледжвае, між іншым, павелічэнне колькасці амерыканскіх жаўнераў у Польшчы.

Пытанне прысутнасці амерыканскіх і хаўрусніцкіх войскаў на тэрыторыі Польшчы абмеркавалі прадстаўнікі Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства замежных спраў падчас паседжання парламенцкага Камітэта па справах абароны.

Намеснік кіраўніка Ведамства нацыянальнай абаронны Войцех Скуркевіч(Wojciech Skurkiewicz) нагадаў, што пагадненне, падпісанае з ЗША ў жніўні мінулага года, павялічвае абаронны патэнцыял Польшчы.

Ён дадаў, што супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі і сяброўства ў НАТА з'яўляюцца дадатковымi падставaмi палітыкі бяспекі Польшчы. Віцэ-міністр назваў мінулы год пераломным у польска-амерыканскіх адносінах, менавіта дзякуючы падпісанню пагаднення аб узмоцненым абаронным супрацоўніцтве з ЗША. Палітык нагадаў таксама пра тры двухбаковыя дэкларацыі прэзідэнтаў Польшчы і ЗША, прынятыя ў 2019 і 2020 гадах.

Войцех Скуркевіч паведаміў, што ў цяперашні час абмяркоўваецца, якая ваенная інфраструктура павінна быць пабудавана для патрэб арміі ЗША, а якія аб'екты адрамантаваныя. Ён таксама нагадаў, што ў Познані пачало дзейнічаць камандаванне 5-га корпуса арміі ЗША:

- Яно будзе камандаваць усімі амерыканскімі сіламі ў нашым рэгіёне. Паводле планаў, штаб дасягне аператыўнай здольнасці ўжо восенню бягучага года. Варта таксама ўспомніць, што паводле польска-амерыканскай дамовы, у Рэдзікове, на поўначы Польшчы, знікае база супрацьракетнай абароны. Мяркуецца, што ўся сістэма супрацьракетнай абароны дасягне баявой гатоўнасці ў 2022 годзе.  

Віцэ-міністр таксама нагадаў, што камандаванне дывізіі ў Эльблёнгу каардынуе дзейнасць чатырох баявых груп батальёна НАТА, адна з якіх пад камандаваннем амерыканцаў дыслакуецца ў Оржышы, на паўночным усходзе Польшчы.

Паводле пагаднення, колькасць жаўнераў ЗША ў Польшчы павялічыцца на тысячу, то бок вырасце да 5,5 тысячы. Варшава абавязалася падрыхтаваць інфраструктуру, каб у выпадку пагрозы Вашынгтон мог даслаць у Польшчы да 20 тысяч вайскоўцаў.
 
Выкананнем задач, звязаных з падрыхтоўкай інфраструктуры для амерыканскіх войскаў кіруе генерал Дарыюш Мэндраля (Dariusz Mendrala), які ў студзені бягучага года заняў пасаду ўпаўнаважанага па рэалізацыі інвестыцый, якія вынікаюць з ваеннага пагаднення з ЗША.

Генерал нагадаў, што дамова прадугледжвае рэалізацыю больш за 100 праектаў, якія бягуць пад увагу пашырэнне аэрапортаў, палігонаў, камандных пунктаў, складоў абсталявання для сухапутных, паветраных і спецыяльных войскаў.

- Пагадненне бярэ пад увагу рэалізацыю 114 інфраструктурных праектаў у 11 вызначаных бакамі месцах. Інфраструктура, якая неабходная для пастаяннай прысутнасці хаўрусніцкіх войскаў у краіне, будзе атрыманая шляхам будаўніцтва новых аб’ектаў, а таксама мадэрнізацыі існуючай інфраструктуры. У прыватнасці гаворка ідзе пра пашырэнне авіябазаў, палігонаў, а таксама падрыхтоўку інфраструктуры для бранятанкавай брыгады баявой групы.

Генерал Дарыюш Мэндраля запэўніў, што польскі бок імкнецца выконваць абавязацельствы найбольш эфектыўна і эканамічна, а кантракт гарантуе максімальнае  заангажаванне польскіх падрадчыкаў, а таксама пастаўшчыкоў паслуг і матэрыялаў.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) запэўніў, што адміністрацыя новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падтрымлівае аб’яцанні папярэдніка адносна развіцця супрацоўніцтва з Польшчай:

- У гэтым аспекце мы з задавальненнем успрымаем заяву прэзідэнта Джо Байдэна, якая прагучала падчас адмысловай Канферэнцыі па бяспецы ў лютым бягучага году ў Мюнхене. Нагадваем прэзідэнт падкрэсліў значэнне НАТА і хаўрусніцкіх дамоваў. Таксама мае асабістыя размовы з амерыканскім бокам пацвярджаюць гатоўнасць ЗША да працягвання супрацоўніцтва ў галіне абароны. Мы спадзяемся, што амерыканскі бок будзе працягваць сваю актыўнасць.  

Пагадненне аб узмоцненым абаронным супрацоўніцтве паміж Польшчай і ЗША(Enhanced Defense Cooperation Agreement, EDCA) было падпісанае 15 жніўня 2020 года ў Варшаве.

Дзякуючы ваеннай інфраструктуры, якую абавязаўся падрыхтаваць польскі бок, у выпадку магчымай пагрозы, Польшча можна неадкладна прыняць дадатковыя сілы, агулам да 20 тысяч амерыканскіх жаўнераў. Рух войскаў амерыканскай арміі па ўсходнім флангу НАТА будзе каардынаваць штаб 5-га корпуса арміі ЗША, які з кастрычніка 2020 года дзейнічае ў Познані.

Нагадваем, лідар Польшчы Анджэй Дуда ратыфікаваў пагадненне аб пашырэнні амерыканскай вайсковай прысутнасці на ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу, праз два дні пасля абвяшчэння Джо Байдэна пераможцам на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Палітычныя рашэнні краіны-суседкі занепакоілі Аляксандра Лукашэнку, які ізноў загаварыў пра пагрозу для незалежнасці Беларусі.

аз