Беларуская Служба

Нямецкі настаўнік абвінавачваецца ў хлусні пра канцлагер

29.03.2021 15:13
Нямецкі пенсіянер адмаўлаў удзелу немцаў у галакосце падчас экскурсіі ў Аўшвіц-Біркенаў
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/diy13

Следчы камітэт Інстытута нацыянальнай памяці (IPN) падаў у нямецкую пракуратуру абвінавачанне на аднаго з былых наведвальнікаў музею Галакосту на тэрыторыі канцлагера Аўшвіц-Біркенаў, за тое, што ён пярэчыў злачынству нацыстаў у часы другой сусветнай вайны – чытаем у газеце Rzeczpospolita. Готліб Г., які з'яўляецца ўжо настаўнікам на пенсіі, падчас паездкі ў музей спрачаўся з гідам наконт сапраўднасці экстэрмінацыі габрэяў і людзей іншых нацыянальнасцяў у лагеры. Паводле яго, пераслед не меў сістэмнага характару, пярэчыў таксама існаванню газавых камераў, афіцыйных загадаў пра «канчатковае рашэнне габрэйскага пытання» ды афіцыйных лічбаў людзей, якія загінулі праз нацысцкую ідэалогію. Згодна з польскім законам, «публічнае адмаўленне злачынстваў здзейсненых у адносінах палякаў ды польскіх грамадзянаў, якое пярэчыць навуковым фактам» караецца фінансавым штрафам або пазбаўленнем волі да 3 гадоў.

Нямецкі турыст не згаджаўся з выказваннямі гіда, які ў выніку выклікаў ахову, каб забрала пенсіянера. Той тады ўцёк з месца здарэння і яшчэ ў той жа дзень выехаў з Польшчы. Паводле газеты Rzeczpospolita, дзякуючы сістэме анлайн-браніроўкі ўдалося знайсці авантурыста і скіраваць справу ў лакальную нямецкую пракуратуру. Рашэнне суда ў справе Готліба Г. будзе абвешчана публічна.

аев