Беларуская Служба

Польшча, Венгрыя ды Італія ствараюць новую сілу ў Еўрапарламенце

01.04.2021 16:44
Перашкодай у аб’яднанні кансерватыўных сілаў могуць быць адносіны да Расіі.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiTwitter/Kancelaria Premiera

Сёння ў сталіцы Венгрыі, Будапешце павінна была адбыцца трохбаковая сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ды былога прэм’ер-міністра Італіі Матэа Сальвіні. У выніку сённяшні дзень можа стаць пераломным для кансерватыўных сілаў у еўрапейскай палітыцы – чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna. Лідары, папулярных у сваіх краінах партыяў, неаднаразова заяўлялі патрэбу стварыць новую сілу ў Еўрапарламенце. Партыю «Фідэш», лідарам якой з’яўляецца Орбан, у 2019 выкінулі з групы пад назвай «Еўрапейская народная партыя» і з таго часу еўраскептычная венгерская партыя шукае свайго месца. Польскае «Права і справядлівасць» з’яўляецца чальцом «Еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў», якія аднак, паводле прэм’ер-міністра Венгрыі, маюць недастатковы ўплыў на палітыку ЕЗ. Такім чынам паўстала ідэя стварэння новай сілы.

Італьянскі палітык Матэа Сальвіні, які раней займаў пасаду прэм’ер-міністра, зараз зноў стаў членам ураду. Нягледзячы на ягоныя еўраскептычныя погляды, праеўрапейскі ўрад Марыя Драгі прыняў ва ўрадавую кааліцыю партыю Сальвіні пад назвай «Ліга». У выніку рыторыка, накіраваная на крытыку дзеянняў органаў ЕЗ прыціхла, аднак Сальвіні на адной з прэс-канферэнцый заявіў, што трэба стварыць сілу ў Еўрапарламенце, якая «зробіць Еўропу зноў магутнай», што з’яўляецца парафразай лозунга Дональда Трампа з 2016 года.

Перашкодай у аб’яднанні кансерватыўных сілаў могуць быць адносіны да Расіі. Венгерская і італьянская партыі не скрываюць свайго пазітыўнага стаўлення да Крамля і часта крытычна выказваюцца пра палітыку ЕЗ у дачыненні да ўсходняга суседа. У сваю чаргу, для польскай партыі адносіны да Расіі вельмі крытычныя, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna.

 аев