Беларуская Служба

Байдэн заклікае ўвесці адну міжнародную стаўку падатку на прыбытак

12.04.2021 15:06
Адміністрацыя Дональда Трампа станоўча супраціўлялася ідэям Еўразвязу ўвесці падаткі для лічбавых гігантаў тыпу Google або Facebook, аднак новы прэзідэнт ужо стаў у адзін шэраг разам з краінамі ЕЗ.
Прэзідэнт ЗША Джо БайдэнPAP/EPA/Anna Moneymaker / POOL

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн разам са сваёй адміністрацыяй стварыў адмысловы дакумент, які даслаў у больш чым 100 краін свету, у якім гаворыцца пра слушнасць увядзення глабальнага падатку на прыбытак – чытаем на партале OKO.press.

Ідэя не новая ў эканамічным асяроддзі, аднак упершыню яе агучыў лідар вялікай дзяржавы. Да таго часу тым, што адрознівала падыход сусветных дзяржаваў да агульнага падатку быў лічбавы падатак для карпарацый, якія функцыянуюць у гэтай, пакуль цяжкай для ўспрымання ў эканоміцы, галіне. Адміністрацыя Дональда Трампа станоўча супраціўлялася ідэям Еўразвязу ўвесці падаткі для лічбавых гігантаў тыпу Google або Facebook, аднак новы прэзідэнт ужо стаў у адзін шэраг разам з краінамі ЕЗ.

Як гэта будзе выглядаць на практыцы? Механізм дзеяння мінімальнага падатку ад прыбытку даволі просты. З моманту яго ўвядзення ўвесь прыбытак карпарацыі, незалежна ад юрыдычнай сістэмы, у якой яна зарэгістраваная, будзе абкладацца падаткам не менш чым 21%. Гэта азначае, што дзяржавы змогуць накладаць падатак на заробленыя за мяжой даходы айчынных кампаній, калі яны будуць зарэгістраваныя ў дзяржаве, дзе эфектыўная стаўка падатку ад прыбытку будзе ніжэй мінімальнай. Такое рашэнне значна абцяжарыць перадачу прыбытку ў «падатковыя раі», а таксама перашкодзіць зніжэнню падатку ад прыбытку ніжэй 21%.

З аднаго боку такое рашэнне можа здацца спробай затармазіць узбагачэнне менш развітых краінаў, якія шукаюць замежных інвестараў прапануючы менавіта нізкія падаткі ад прыбытку, аднак як інфармуе Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, цяперашняй падатковай палітыкай найбольш карыстаюцца такія дзяржавы як Швейцарыя, Ірландыя і Нідэрланды. Адначасова даходы з такога падатку складаюць у сярэднім 9% падатковых даходаў у развітых краінах. У бедных дзяржаў – аж 15%. Увядзенне аднаго падатку ад прыбытку можа спрычыніцца і да паляпшэння эканамічнай сітуацыі тых і другіх – чытаем на партале OKO.press.

аев

Змаганне між Польшчай і Венгрыяй за прыбытак з кітайскага экспарту 

03.02.2021 13:26